Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
“Кіч у мастацкай культуры сучаснай Беларусі”

“Кіч у мастацкай культуры сучаснай Беларусі”

1 чэрвеня 2021, 23:28 Выданні 80
“Кіч у мастацкай культуры сучаснай Беларусі”

У сталічнай  краме  “Акадэмкніга” набыў цікавую кнігу  “Кіч у мастацкай культуры  сучаснай Беларусі.” Наклад выдання 400 асобнікаў. Яго рэцэнзенты: доктар мастацтвазнаўства  В.І. Жук і кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт А.С. Бохан.

Аўтар кнігі, Бунеева Дар’я  Юр’еўна, нарадзілася 23 красавіка 1988 г. у Баранавічах. Вучылася ў 2003-2007 гг. у Каледжы мастацтваў імя І. В. Ахрэмчыка, у 2007-2013 гг. – у Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (Кафедра манументальна-дэкаратыўнага мастацтва), у 2013-2014 гг. – у магістратуры Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (спецыяльнасць “Мастацтвазнаўства”), з 2014 г. – у аспірантуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры. У 2018 г. абараніла дысертацыю на атрыманне вучонай ступені кандыдата мастацтвазнаўства па спецыяльнасці “17.00.04 – Выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва і архітэктура”. З 2013 г. выкладчыца ў Менскім дзяржаўным мастацкім каледжы імя А. К. Глебава. Выкладае спецдысцыпліны: жывапіс і кампазіцыю. З 2013 года з’яўляецца сябрам Беларускага саюза мастакоў. Удзельніца вялікай колькасці рэспубліканскіх і міжнародных выстаў.

Жыве ў Менску. Працуе ў галіне жывапісу, графікі, дызайну і ілюстрацыі кнігі

У мастацкім афармленні кнігі выкарыстаны фрагменты твораў А. Замай, У. Бугро, аўтарскія  фатаграфіі і здымкі з адкрытых інтэрнэт-крыніц.  Кніга  надрукавана  на высакаякаснай паперы. У выданні разглядаецца феномен  мастацкага напрамку кіч і яго праявы ў творчасці сучасных беларускіх аўтараў – як самадзейных творцаў, так і прафесійных майстроў  жывапісу, скульптуры і графікі. Робіцца спроба асэнсавання гэтай складанай з’явы, даецца вызначэнне яе асноўных стылявых рыс  і тэматычных напрамкаў, а таксама крытэрыяў ідэнтыфікацыі і ацэнкі твораў з рысамі кічу.

Кніга  з’явілася ў выдавецтве “Беларуская навука”. Выданне разлічана на спецыялістаў-мастацтвазнаўцаў і прадстаўнікоў прафесій, якія маюць дачыненне да фарміравання сучаснай візуальнай медыяпрасторы, а таксама на больш шырокае кола чытачоў, зацікаўленых гэтым пытаннем.

Аляксей Шалахоўскі,

гісторык культуры,

журналіст.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0022
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5920
Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка
Грамадства

Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка

7 сакавіка 2023, 15:0017
Тэксты для ХV Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Анатоль Іверс.  ЁН АДКРЫЎ МНЕ БЕЛАРУСЬ
Мова

Тэксты для ХV Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Анатоль Іверс. ЁН АДКРЫЎ МНЕ БЕЛАРУСЬ

9 лютага 2022, 22:2217
Далучайцеся да нас