Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
У Лідзе пачалі варыць піва Bohémský Lev у чэшскіх традыцыях

У Лідзе пачалі варыць піва Bohémský Lev у чэшскіх традыцыях

20 мая 2021, 00:08 Навіны 34
У Лідзе пачалі варыць піва Bohémský Lev у чэшскіх традыцыях

Новы брэнд піва BOHÉMSKÝ LEV стаў вынікам супрацы і сяброўства двух таленавітых півавараў з Чэхіі і Беларусі. У выніку атрымалася прэміяльнае піва, створанае ў найлепшых чэшскіх традыцыях піваварства: з кветкава-фруктовым водарам і прыемнай хмелевай горыччу.

«Лідскае піва» пачынае варыць піва па чэшскіх традыцыям. Да распрацоўкі прыцягнулі Іржы Карліка, уладальніка чэшскай кампаніі Czech Brewmasters. На працягу года ён і Алег Малахаў, галоўны півавар лідскага завода, працавалі над рэцэптам новага піва, якое адпавядала б высокім стандартам чэшскай якасці.

Як распавядае чэшскі півавар, ён з беларускім калегам доўга абмяркоўваў, якім павінна быць піва, зваранае ў чэшскіх традыцыях. Спажыўцу не заўсёды да спадобы горкія класічныя гатункі, таму быў абраны іншы падыход з больш мяккім смакам.

Горыч новага піва ніжэйшая, чым у папулярных чэшскіх гатунках, — 15 IBU, што з’яўляецца аптымальным спалучэннем, якое падкрэслівае водар і багаты смак. Для вытворчасці выкарыстоўваецца прэміяльны хмель Багемія, які далікатна дадае горыч, але не заглушае характэрны для чэшскага піва збожжавы паслясмак.

Моц новага піва складае 4,2%. BOHÉMSKÝ LEV добра спалучаецца з простымі, але сытными закускамі: салёнай або марынаванай рыбай, хатнімі грэнкамі з сырам і часночным соусам.

Ключавым персанажам новага брэнда стаў высакародны леў з каронай з хмеля і соладу на галаве як сімвал цеснага супрацоўніцтва чэшскіх і беларускіх півавараў. Вобраз льва абраны невыпадкова: выява гэтай моцнай жывёлы прысутнічае на гістарычным гербе Чэхіі, таксама залаты леў з’яўляецца сімвалам Ліды, беларускай сталіцы броварства.

Першым у продажы ў пачатку чэрвеня з’явіцца новы гатунак BOHÉMSKÝ LEV SVĚTLÉ, які будзе выпускацца ва ўсіх папулярных аб’ёмах: шкляной бутэльцы 0,5 л, алюмініевай бляшанцы 0,45 л, а таксама ў ПЭТ аб’ёмам 0,9 і 1,9 л.

Памятайце, што празмернае ўжыванне піва шкодзіць здароўю!

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Крэва на скрыжалях часу
Гісторыя і краязнаўства

Крэва на скрыжалях часу

16 ліпеня 2026, 12:2615
Тыдзень беларускай мовы на Лідскай зямлі
Мова

Тыдзень беларускай мовы на Лідскай зямлі

6 сакавіка 2024, 20:2515
Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА
Мова

Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА

13 верасня 2019, 16:2615
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4714
Далучайцеся да нас