Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Лідскія лётчыкі накіроўвалі самалёт да самага сутыкнення. Сталі вядомыя першыя дадзеныя расшыфроўкі чорных скрынь Як-130

Лідскія лётчыкі накіроўвалі самалёт да самага сутыкнення. Сталі вядомыя першыя дадзеныя расшыфроўкі чорных скрынь Як-130

20 мая 2021, 21:22 Грамадства, Навіны 15
Лідскія лётчыкі накіроўвалі самалёт да самага сутыкнення. Сталі вядомыя першыя дадзеныя расшыфроўкі чорных скрынь Як-130

Па выніках папярэдняй працы дзяржаўнай камісіі, створанай па ўказанні кіраўніка дзяржавы для правядзення расследавання (у яе ўваходзяць прадстаўнікі пракуратуры, Следчага камітэта, Міністэрствы абароны, іншых ведамстваў), удалося выняць з месца падзення самалёта бартавыя самапісцы – чорныя скрыні.

“Па першых папярэдніх выніках расшыфроўкі ўжо пэўна магу сказаць: аварыйная сітуацыя адбылася з самалётам Як-130 у гарызантальным палёце над аэрадромам Баранавічы. Экіпаж пасля ўзнікнення аварыйнай сітуацыі даклаў кіраўніку палётаў пра адмову сістэмы кіравання, што пацвярджаецца матэрыяламі аб’ектыўнага кантролю чорных скрынь. У дадзенай сітуацыі, паводле патрабаванняў кіраўніцтва па лётнай эксплуатацыі самалёта Як-130, экіпаж абавязаны быў катапультавацца. На што кіраўнік палётаў не меней дзесяці разоў у эфір падаў каманду: “Катапультуйся! Скачы!” Тым часам самалёт пачаў зусім хаатычны рух, траекторыя палёту зрушылася налева. Экіпаж не пакінуў самалёт, а працягваў змагацца. Ім ўдалося перайсці на рэзервовую сістэму кіравання. Але гэта дазволіла стабілізаваць толькі кірунак палёту, не вышыню. Яна працягвала падаць”, – распавёў падрабязнасці камандуючы ВПС і СПА Ігар Голуб.

Перад гібеллю пілотам ўдалося накіраваць самалёт на пустку паміж шматкватэрнымі і прыватнымі дамамі.

Ад моманту ўзнікнення аварыйнай сітуацыі да падзення самалёта прайшло ледзь больш хвіліны. У гэтых умовах неймавернымі высілкамі на вышыні каля 50 м (больш дакладна будзе зразумела па заканчэнні расследавання) экіпажу ўдалося стабілізаваць кірунак палёту і накіраваць Як-130 у адзіную кропку, якая была па-за жылымі пабудовамі. “Нажаль, ужо перад гарантаваным падзеннем у гэтую кропку экіпажу не хапіла вышыні для таго, каб бяспечна пакінуць самалёт. Па дадзеных бартавых самапісцаў мы бачым, што экіпаж кіраваў, уздзейнічаў на ручку кіравання самалётам і на педалі, якія змяняюць кірунак палёту, да моманту дотыку да зямлі”, – дадаў генерал-маёр.

Ад сябе як камандуючага ён падкрэсліў, што ў гэтай сітуацыі экіпаж выявіў самыя лепшыя якасці беларускага вайскоўца, які да канца выканаў свой вайсковы абавязак: коштам сваіх жыццяў выратаваў жыцці нашых грамадзян. “Гэта сапраўдныя патрыёты нашай краіны, – адзначыў Ігар Голуб. – Ад камандавання Ваенна-паветранымі сіламі, усяго асабовага складу войскаў супрацьпаветранай абароны хачу выказаць сем’ям загінулых, іх родным і блізкім самыя глыбокія спачуванні. Мы аказваем і будзем аказваць усю магчымую і пасільную ў гэтай сітуацыі дапамогу. Але гэтыя афіцэры, нашы баявыя браты, назаўжды з намі ў шыхце”.

lidanews/

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
ХХІ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі
Культура

ХХІ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі

28 чэрвеня 2022, 20:0816
100 гадоў з дня нараджэння мастака Леаніда Шчамялёва
Культура

100 гадоў з дня нараджэння мастака Леаніда Шчамялёва

17 лютага 2023, 15:4916
2 красавіка – Вербніца
Грамадства

2 красавіка – Вербніца

29 сакавіка 2023, 07:3215
Усё гатова да сустрэчы Новага года!
Грамадства

Усё гатова да сустрэчы Новага года!

18 снежня 2025, 11:2714
Далучайцеся да нас