Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
У Шклове адбыліся VIII краязнаўчыя чытанні

У Шклове адбыліся VIII краязнаўчыя чытанні

18 мая 2021, 08:58 Навіны, Навука 34
У Шклове адбыліся VIII краязнаўчыя чытанні

У Шклоўскім гістарычна-краязнаўчым музеі адбыліся  VIII раённыя краязнаўчыя чытанні імя М.Ф. Ільюшэнкі пад назвай “Забытыя старонкі гісторыі малой Радзімы”. 

У чытаннях прынялі ўдзел кіраўнікі школьных музеяў, творчых аб’яднанняў, педагогі-гісторыкі, краязнаўцы. Прыехалі на краязнаўчыя чытанні ў Шклоў і госці з суседняга Магілёва, у тым ліку і супрацоўнікі Магілёўскага абласнога краязнаўчага музея імя Е.Р.Раманава. Распачаліся чытанні аглядам абноўленнай экспазіцыі музея. Дырэктар музея Ларыса Сельвестрава падрабязна азнаёміла прысутных з асноўнымі накірункамі работы музея па пошуку, вывучэнні і сістэматызацыі краязнаўчага матэрыяла па гісторыка-культурнай спадчыны Шклоўшчыны і падзялілася вопытам работы ў гэтым накірунку. Потым прагучалі даклады на самыя розныя тэмы. Некалькі дакладаў выступоўцы прачыталі на тэму Другой сусветнай вайны, а таксама распавядалі пра гісторыю шклоўскай вёскі Крывель, пра могілкі Шклова, пра свята Барыса і Глеба на Шклоўшчыне і іншыя. Адбыліся цікавыя паведамленні кіраўнікоў школьных музеяў са Шклоўскай гарадской гімназіі і аграгарадкоў Александрыя і Фашчаўка. Цудоўна дапоўнілі краязнаўчыя чытанні аматарскія спевы і вершы Мікалая Пунчанкі.

Удзельнікі семінара абмяняліся думкамі, меркаваннямі і прапановамі ў галіне вывучэння і захавання гістарычна-культурнай спадчыны і далейшай супрацы.

На фота: выступае Аляксандр Грудзіна, спявае Мікалай Пунчанка.

Беларускае Радыё Рацыя.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5918
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0016
"Кракаўскія калядныя батлейкі»
Грамадства

"Кракаўскія калядныя батлейкі»

15 лістапада 2018, 00:0416
Касцёл на Беларусі прысвечаны Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса
Грамадства

Касцёл на Беларусі прысвечаны Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса

9 ліпеня 2024, 19:3215
Далучайцеся да нас