Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Шаноўныя сябры ТБМ!

Шаноўныя сябры ТБМ!

18 мая 2021, 23:49 ТБМ 28
Шаноўныя сябры ТБМ!

Ужо другі год мы працуем у надзвычай цяжкіх умовах. Так, пачатак 2020 года прынёс нам пандэмію каранавіруса, што самым непасрэдным чынам адбілася на дзейнасці арганізацыі. Мы вымушаны былі значна скараціць колькасць мерапрыемстваў, найперш у нашай сядзібе. Гэта прывяло да таго, што колькасць фінансавых сродкаў нашмат зменшылася. Як сведчаць праведзены намі аналіз паступлення грашовых сродкаў, штомесяц мы не далічваемся 1000 (адной тысячы ) беларускіх рублёў, неабходных для аплаты за арэнду нашай сядзібы. У выніку за мінулы год у нас утварыўся значны дэфіцыт у памеры 12 тысяч беларускіх рублёў. Гэтае пытанне нам трэба вырашыць цягам некалькі бліжэйшых месяцаў для таго, каб мець магчымасць прэтэндаваць на працяг арэнды. У процілеглым выпадку мы можам апынуцца ў сітуацыі, калі будзем вымушаны шукаць новае памяшканне. А гэта пацягне за сабой і праблему юрыдычнага адрасу для некалькіх нашых арганізацый. Нашы намаганні па пошуку фінансаў пакуль што не далі жаданага выніку.

Таму я звяртаюся да ўсіх кіраўнікоў раённых, гарадскіх, абласных арганізацый з наступнай просьбай:

  1. Правесці пераўлік сяброў сваіх структур і даслаць поўныя спісы ў сядзібу.
  2. Актывізаваць збор складак і ахвяраванняў за бягучы год, а калі ёсць запазычанасць, то і за мінулыя гады.
  3. Выпісаць самім і заахвочваць іншых выпісваць газету “Наша слова” і “Новы час”, якія з’яўляюцца ледзь не апошнімі з нешматлікіх беларускамоўных легальных незалежных сродкаў масавай інфармацыі.

Усіх сяброў ТБМ, хто не з’яўляецца сябрам арганізаванай структуры, або знаходзіцца за межамі краіны, зрабіць гэта самастойна і даслаць звесткі непасрэдна ў сядзібу па пошце ці на электронную пошту: siadziba@gmail.com.

Зараз мы актывізуем сваю дзейнасць у наступным накірунку. Неўзабаве з’явіцца новы сайт ТБМ, зараз ідзе актыўная праца над яго новым выглядам і размяшчэннем.

Таксама ёсць пільная неабходнасць абнавіць нашу базу звестак сяброў. У апошні час у нас з’явілася шмат новых сяброў, якія маюць ужо пасведчанні і даволі актыўна падтрымліваюць ТБМ сваімі ідэямі і дзеяннямі. Адначасова мы мусім канстатаваць, што за апошні год мы страцілі шмат актыўных сяброў.

Я дзякую ўсім сябрам арганізацыі за салідарнасць і ўзаемную падтрымку, якую вы праяўляеце штодня ў няпростых сённяшніх умовах. Я дзякую ўсім нашым прыхільнікам і паплечнікам, хто падтрымлівае нас добрым словам, а таксама рэгулярна пералічввае свае ахвяраванні. Я веру, што як бы ні было цяжка,  разам мы здольныя чарговы раз выстаяць і захаваць нашыя каштоўнасці – родную беларускую мову і незалежнасць краіны.

З павагай і ўдзячнасцю,

старшыня ТБМ

Алена Анісім.

 

ФІНАНСАВАЯ СПАРАВАЗДАЧА ЗА 2020г.

 

Абароты 2020г.

Сальда на рахунку на пачатак 2020 года

2 133,98

%банка

0,01

Складкі

1 339,00

Федерацыя праўсаюзаў

1 670,00

Ахвяраванні

20 997,21

 

 

Усяго паступіла на рахункі у 2020г.

24 006,22

 

 

Арэнда( аренда, камуналка, мчс, экалогія)

19 566,37

Ай Пэй камісія

173,22

Актыўныя тэхналогіі

289,77

ЭЦП для падатковай

39,00

Белтелекам (інтернет і телефон)

161,72

Мінсквадаканал

58,40

Мінскэнерга

46,53

Аренда і камунальныя паслугі

18 605,07

МЧС пажарная сыгналізацыя

149,50

Вываз смецця

6,86

абанентская скрыня

32,36

ЭКОРЕС

3,94

Паслугі банка

1172,07

Бух.паслугі

740,00

Выданне часопіса”ВЕРАСЕНЬ”

730,80

Падпісные выданні

1 685,94

аренда памяшкання (Рада)

300,00

 

 

ФАП

1 279,22

Падаткі ад ФАП

557,21

 

–

 

26 031,61

рэшта на канец перыяда

 

108,59

 

 

Галоўны бухгалтар Раковіч В.У.

Дзейнасць ГА “ТБМ імя Францішка Скарыны” па наданні роднай мове рэальнага статусу дзяржаўнай вымагае вялікіх выдаткаў. Падтрымаць ТБМ – справа гонару кожнага грамадзяніна краіны.
Просім Вашыя ахвяраванні дасылаць на адрас: вул. Румянцава, 13, г. Мінск, 220034, альбо пералічыць на разліковы рахунак ТБМ № BY84BLBB30150100129705001001 у Аддзяленні № 539 ААТ “Белінвестбанка” IBAN – BLBBBY2X (УНП 100129705) праз любое аддзяленне ашчадбанка Беларусбанк.

Як аплаціць цераз МТБ – банк?
МТБ-банк => Аплата паслуг => Іншыя аплаты => Вольны плацёж => Працягнуць => Выбраць картку МТБ для аплаты => Увесці прозвішча => Працягнуць => БІК банка атрымальніка: BLBBBY2X => Працягнуць => Рахунак: BY84BLBB30150100129705001001 => ПІ Іпб/Найменне атрымальніка: ГА “Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны” => УНП атрымальніка: 100129705 => Прызначэнне плацяжу: Складкі ці Ахвяраванні => Пра-цягнуць => Працягнуць => З карты – выбіраем сваю карту => Набіраем суму => Аплата.

Аплата праз асабісты кабінет
Плацяжы => Вольны плацёж.
Атрымальнік: ГА “Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны”.
Рахунак атрымальніка: BY84BLBB30150100129705001001.
BIC банка – атрымальніка: BLBBBY2X.
УНП: 100129705.
ПІІпб адправіцеля: …
Адрас: …
Код плацяжу – прапускаем.
Прызначэнне плацяжу: Складкі (за перыяд студзень-сакавік 2021 г.).
За перыяд: Выбіраем месяц, у якім робім пералічэнні.
Сума: 20,00.
Далей: Аплаціць.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Купалле на Лідчыне
Культура

Купалле на Лідчыне

9 ліпеня 2024, 20:0427
Выстава „Вечнасць і момант. 1918-1939 – Польшча моцная архітэктурай”
Грамадства

Выстава „Вечнасць і момант. 1918-1939 – Польшча моцная архітэктурай”

13 снежня 2018, 10:5826
Мова Нанова: «Я тану!» крычаць толькі ў фільмах
Мова

Мова Нанова: «Я тану!» крычаць толькі ў фільмах

1 мая 2019, 14:4324
Восеньскія дні назірання за птушкамі
Грамадства

Восеньскія дні назірання за птушкамі

7 кастрычніка 2019, 15:5423
Далучайцеся да нас