Ёсць у кожнага народа падзеі і даты, якія ён не забывае. Для ўсяго беларускага народа адной з такіх падзей з’яўляецца Вялікая Айчынная вайна. Гэта свята ўвайшло ў нашыя сэрцы як сімвал гераізму і мужнасці народа, які адстаяў мір на зямлі. Дзень Перамогі быў і застаецца святым днём для ўсіх людзей нашай краіны. Вайна пакінула крывавы след у гісторыі нашага народа, у кожнай сям’і, у чалавечых лёсах. Але не гасне памяць пра яе жудасныя і гераічныя падзеі, не сціхае боль, не затуманьваецца слава подзвігу нашага народа. З пакалення ў пакаленне перадаецца эстафета гэтай памяці.
Мы кожны год ўзгадваем падзеі ваенных гадоў і тых людзей, якія заваявалі для нас мір на зямлі. 5 траўня ва ўсіх публічных бібліятэках Гарадзенскай вобласці прайшоў абласны агульнабібліятэчны дзень “Мы – гэта памяць”, прысвечаны 76-гадавіне Вялікай Перамогі. Дзяржаўная ўстанова культуры “Лідская раённая біб-ліятэка імя Янкі Купалы” не засталася ў баку і падтрымала абласную акцыю.
Сярод публічных бібліятэк Лідчыны першым распачаў акцыю філіял “Лідская гарадская бібліятэка № 1”, які прапанаваў наведвальнікам дзіцячага садка № 7 зрабіць падарожжа па кнігах ваеннай тэматыкі “У кніжнай памяці імгненні вайны”. Самымі цікавымі кнігамі былі тыя, дзе галоўныя героі – равеснікі нашых юных наведвальнікаў. Гэта гісторыі аб жыцці дзяцей, якія засталіся сіротамі, траплялі ў палон, галадалі, выжывалі, бралі ў рукі зброю, абаранялі сваіх маці і сёстраў.
Навучэнцы ДУА “Ліцэй № 1 г. Ліды” сталі ўдзельнікамі літаратурна-музычнай кампазіцыі “Салют Перамогі не памеркне”, якая адбылася ў Лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы. Вядоўцы распавялі дзецям пра жахі і нягоды вайны, пра пераадоленне цяжкасцяў і мужнасць нашага народа. Дэманстраваліся фатаграфіі і дакументальныя хронікі цяжкіх баёў і ваенных будняў салдат, якія захаваліся да нашых часоў. Мерапрыемства суправаджалася песнямі: “Дзень Перамогі”, “Свяшчэнная вайна”, “Жураўлі”, “Даваенны вальс”.
Гадзіна памяці “Завешчана памятаць”, якую падрыхтаваў філіял “Лідская гарадская дзіцячая бібліятэка”, была прысвечана героям, якія змагаліся за мірнае неба над галавой. Дзеці пазнаёміліся з такімі імёнамі, як Аляксандр Матросаў, Аляксей Марэссеў, Віктар Талаліхін, Яфім Асіпенка, Канстанцін Заслонаў, Мікалай Гастэла і іншыя. Гэта імёны людзей, якія ў смяротнай сутычцы з ворагам здолелі абараняць Радзіму да апошняй кроплі крыві. Аб адважных ўчынках юных герояў Марата Казея, Валянціна Коціка, Зіны Партновай дзеці таксама даведаліся на гадзіне памяці. Вядоўцы ўспаміналі мужчын, жанчын і дзяцей, якія былі на вайне. Але былі яшчэ адны героі вайны, якія выконва-лі важныя заданні ў гэтыя страшныя гады. Гэта жывёлы-байцы, якія ўсю вайну прайшлі бок ля боку з людзьмі, змагаючыся за Перамогу. Падчас мерапрыемства дзеці пабывалі на віртуальнай экскурсіі ў Музеі Вялікай Айчыннай вайны Рэспублікі Беларусь.
5 траўня бібліятэкар філіяла “Інтэграваная бібліятэка агр. Дворышча” сустрэўся з вучнямі 4 класа мясцовай школы. Падчас гутаркі, было падкрэслена тое, чаму мы захоўваем памяць пра герояў. Бо мужнасць і стойкасць – гэта прыклад адзінства, патрыятызму і веры ў Перамогу, а памяць пра герояў падтрымлівае і напаўняе нас энергіяй дабра. Дзеці падзяліліся ўспамінамі пра гераізм сваіх блізкіх, распавялі пра лёс ветэранаў Дварышчанскага сельскага Савета. Ушанаваўшы памяць герояў і ўдзельнікаў ваенных падзей, юнакі разам з бібліятэкарам адправіліся віншаваць жыхароў аграгарадка з дапамогай маляўнічых паштовак. Гэта быў цёплы абмен віншаваннямі і пажаданнямі міру, здароўя і дабра.
Падчас гістарычнай гадзіны “Кнігі, як летапіс вайны”, якая ладзілася ў філіяле “Інтэграваная бібліятэка агр. Бердаўка”, бібліятэкар пазнаёміў юных чытачоў з матэрыяламі ва-еннай тэматыкі, пра якія павінен ведаць кожны жыхар вёскі Бердаўка. Вялікую цікавасць выклікаў альбом “Помні іх імёны, яны прайшлі дарогі вайны”, які прысвечаны ветэранам Бердаўскага сельскага Савета. У гэты дзень бібліятэку наведалі два праўнука ветэранаў С.В. Багдзевіча і С.М. Васілевіча, якія падзяліліся з прысутнымі ўспамінамі сваіх прадзедаў.
5 траўня, наведаўшы філіял “Тарноўская сельская бібліятэка”, чытачы не толькі пазнаёміліся з унікальнымі па сваім змесце матэрыяламі, прадстаўленымі на фотавыставе “Жывым – памятаць!”, але і ўспомнілі былых ветэранаў Тарноўскага сельскага Савета, такіх як Івашкова Міхаіла Міхайлавіча, Хаміцу Стэфана Антонавіча і многіх іншых.
Інформ-дассе “Праз лёс людзей прайшла вайна” ладзілася ў філіяле “Лідская гарадская бібліятэка № 3”. З чытачамі малодшага школьнага ўзросту ішла размова аб гераічных падзеях, мужных воінаў, партызанаў смелых і юных піянераў-герояў. Дзеці з гонарам дадалі ў інформдассе сваю гісторыю пра ваенныя падзеі, аб якіх яны даведаліся ад сваіх бацькоў, дзядоў і прадзедаў.
А філіял “Бярозаўская гарадская бібліятэка” запрашае ўсіх ахвот-ных прыняць удзел у акцыі “Чытаем разам пра вайну”, кожны ахвотны можа падзяліцца з чытачамі бібліятэкі сваім любімым творам пра вайну.
Змястоўныя героіка-патрыятычныя мерапрыемствы 5 траўня ладзілі і іншыя публічныя бібліятэкі Лідчыны, каб гэты дзень стаў своеасаблівым знакам таго, што мы памятаем подзвіг кожнага, які ваяваў, і ніколі пра іх не забудзем.
Д.А. Марцінкевіч,
загадчык аддзела
бібліятэчнага маркетынгу ДУК “Лідская раённая бібліятэка
імя Янкі Купалы”.