Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Фестывалю царкоўнай музыкі „Гайнаўка”- 40 гадоў

Фестывалю царкоўнай музыкі „Гайнаўка”- 40 гадоў

14 мая 2021, 15:37 У свеце 36
Фестывалю царкоўнай музыкі „Гайнаўка”- 40 гадоў

40 гадоў таму ў Гайнаўцы прайшоў першы ў Польшчы фестываль царкоўнай музыкі. 13 траўня 1982 года парафіяльныя хоры з Падляшша мелі магчымасць прадэманстраваць сваё майстэрства перад журы. Ініцыятарам і душой фестывалю, які тады называўся Дні царкоўнай музыкі – Гайнаўка быў тагачасны дырэктар гайнаўскага Дома культуры Мікалай Бушко. Першы фестываль праходзіў яшчэ ва ўмовах ваеннага становішча ў Польшчы і цэнзуры:

– 40 гатоў таму першы плакат з’явіўся ва ўмовах цэнзуры. Фестываль называўся „Дні царкоўнай музыкі”, „Агульнапольскія дні царкоўнай музыкі”, а пазней „Міжнародны фестываль царкоўнай музыкі”, заўсёды меў у назве „Гайнаўка”, так і застаецца дагэтуль. 

Сёлета, як і ў мінулым годзе, фестываль царкоўнай музыкі „Гайнаўка” з-за пандэміі каронавіруса запланаваны на верасень. Ужо 20 гадоў фестываль, які ладзіць Фонд Царкоўная Музыка пад кіраўніцтвам Мікалая Бушкі, праходзіць у Беластоку. У 90-х гадах гасцямі фестывалю былі знакавыя асобы з Беларусі – народны пісьменнік Васіль Быкаў, першы прэзідэнт незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч і мітрапаліт Філарэт.

Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У роднай школе
літаратура

У роднай школе

17 мая 2026, 09:4617
«Менск — гэта эўрапейскі Нью-Ёрк». Дзяўчына з Босьніі расказала, чаму вывучыла беларускую мову.
Грамадства

«Менск — гэта эўрапейскі Нью-Ёрк». Дзяўчына з Босьніі расказала, чаму вывучыла беларускую мову.

10 снежня 2018, 08:5416
Дажынкі ў Бераставіцы
Грамадства

Дажынкі ў Бераставіцы

11 кастрычніка 2022, 16:2015
Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль
Грамадства

Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль

10 снежня 2018, 09:0315
Далучайцеся да нас