Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Навіны Германіі. Украіна папрасіла ў Германіі абарончае ўзбраенне

Навіны Германіі. Украіна папрасіла ў Германіі абарончае ўзбраенне

4 мая 2021, 09:23 У свеце 10
Навіны Германіі. Украіна папрасіла ў Германіі абарончае ўзбраенне

Кіеў прасіў у Берліна патрыманыя карветы, кампаненты супрацькарабельных ракет, сістэмы СПА і абсталяванне для размініравання, піша FAS. Кіраўнік МЗС ФРГ – супраць паставак зброі Украіне.

Украіна звярталася да Германіі з просьбай паставіць абарончую зброю для абароны свайго ўзбярэжжа ў святле росту напружання на мяжы з Расіяй. Пра гэта германскае выданне Frankfurter Allgemeine Sonntagszeitung паведаміла ў суботу, 24 красавіка. Сярод іншага, Кіеў запрасіў быўшыя ва ўжыванні карветы, кампаненты супрацькарабельных ракет, сістэмы супрацьпаветранай абароны і абсталяванне для размініравання.

Міністр замежных спраў ФРГ Хайка Мас адмоўна паставіўся да магчымых паставак узбраенняў украінскаму боку, адзначыла выданне. А міністр абароны Анегрэт Крамп-Карэнбауэр адкрыта да падобнай ідэі, як і старшыня знешнепалітычнага камітэта бундэстага Норберт Ротген. Было б памылкова выключыць пастаўку абарончых сістэм узбраенняў, паколькі “Расія пагражае вайной”, працытавала газета Ротгена.

Пазней у гэты ж дзень амбасадар Украіны ў ФРГ Андрэй Мельнік выказаў расчараванне адмовай Берліна прадаста-віць Кіеву ўзбраенне і паскорыць ўступленне ў НАТА. Дыпламат заклікаў не мець ілюзіі аб змене палітыкі Германіі адносна Украіны пасля выбараў.

dw.com.

Карветы тыпу “Браўншвейг” (K130) – былі распрацаваны ў 2000-х гадах нямецкімі караблебудаўнічымі кампані-ямі: Blohm + Voss і ThyssenKrupp. Рашэнне пра распрацоўку і будаўніцтва карветаў праекту K130 было прынята ў 2000 годзе. Галаўны карабель серыі F260 “Braunschweig” спушчаны на ваду ў 2006 годзе, уведзены ў шыхт 16 красавіка 2008 г. У 2007 годзе спушчаны другі карвет серыі – F261 “Magdeburg”, у 2007 годзе – адразу тры караблі спушчаны на ваду: F262 “Erfurt”, F263 “Oldenburg”, F264 “Ludwigshafen”. Караблі абсталяваны па тэхналогіях “Стэлс”. На кожным могуць быць размешчаныны два БПЛА ці адзін верталёт NH90.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ  МЕТАЛІНГВІСТЫКА
Мова

Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ МЕТАЛІНГВІСТЫКА

1 мая 2025, 21:0323
Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ  МЕТАЛІНГВІСТЫКА
Мова

Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ МЕТАЛІНГВІСТЫКА

16 мая 2025, 07:4020
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Грамадства

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

2 мая 2021, 10:3419
Развітальнае падарожжа па роднай Дзятлаўшчыне
Грамадства

Развітальнае падарожжа па роднай Дзятлаўшчыне

12 студзеня 2021, 19:1417
Далучайцеся да нас