Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Тыдзень пачатковых класаў

Тыдзень пачатковых класаў

20 красавіка 2021, 12:01 Навука 97
Тыдзень пачатковых класаў

У красавіку 2021 года ў СШ №11 г. Ліды праводзіўся тыдзень пачатковых класаў “Марафон ведаў”. Прадметны тыдзень праходзіў пад дэвізам: “Веды! Творчасць! Сяброўства!”

      Педагогамі быў сфармуляваны прынцып правядзення прадметнага тыдня: кожнае дзіця з’яўляецца актыўным удзельнікам усіх падзей тыдня. Вучні маглі выпрабаваць свае сілы ў розных відах дзейнасці: рашаць, пісаць, спяваць, іграць на музычных інструментах, майстраваць, фантазіраваць, маляваць, прапаноўваць (прыдумляць) і разгадваць свае і ўжо існыя задачы і загадкі.

     Навучэнцы 2-4 класаў прынялі ўдзел ў чытацкай канферэнцыі “Беларуская казка-розуму падказка”, якую падрыхтавала і правяла бібліятэкар Тамара Зенюкевіч, у конкурсе на лепшага чытальніка “Смак роднай мовы”, акцыі “Кніжкіна бальніца”, этнаквізе “Пад стрэхамі прашчураў”, бібліядайджэсце “Таямніцы Дзеда- Усяведа”.

Падчас прадметнага тыдня былі праведзены інтэрактыўная гульня “Хачу ўсё ведаць”, конкурс-сачыненне “Новая казка”, інтэлектуальная гульня “Знаўцы прыроды”, бліцтурнір “Лепшы матэматык”, брэйн-рынг “Знаўцы беларускай мовы”, творчая майстэрня  “Умелыя ручкі”.

Усе мерапрыемствы прайшлі цікава і пазнавальна, былі арыентаваны на максімальнае раскрыццё творчых і інтэлектуальных магчымасцяў кожнага вучня.

Можна з упэўненасцю сказаць, што “Тыдзень пачатковых класаў” прайшоў у атмасферы супрацоўніцтва і паказаў высокую выніковасць працы настаўнікаў пачатковых класаў. Кожны вучань знайшоў сваю нішу для самавыяўлення і атрымаў узнагароду.

Наталля Бібліс,

намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце

 сярэдняй школы № 11 г. Ліды.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0022
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5920
Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка
Грамадства

Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка

7 сакавіка 2023, 15:0017
Тэксты для ХV Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Анатоль Іверс.  ЁН АДКРЫЎ МНЕ БЕЛАРУСЬ
Мова

Тэксты для ХV Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Анатоль Іверс. ЁН АДКРЫЎ МНЕ БЕЛАРУСЬ

9 лютага 2022, 22:2217
Далучайцеся да нас