Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Навіны Германіі. У Гародню прывезлі разны алтар для кірхі. Яму больш за 100 гадоў

Навіны Германіі. У Гародню прывезлі разны алтар для кірхі. Яму больш за 100 гадоў

20 красавіка 2021, 08:36 Грамадства 3
Навіны Германіі. У Гародню прывезлі разны алтар для кірхі. Яму больш за 100 гадоў

Акрамя самога алтара, для лютаранскай кірхі ў Гародню перадалі кафедру (амбон) і хрысцільню (баптыстэрый). “Новаму” разному алтару – 113 гадоў. У хуткім часе ў кірсе запусцяць і адрэстаўраваны старадаўні гадзіннік.

Алтар меркавалі прывезці ў Гародню яшчэ ў жніўні 2020 года і ўсталяваць да Дня горада. Праз пандэмію ўсё давялося адкласці на нявызначаны тэрмін. Зараз з’явілася магчымасць перасылкі, і ёй хутка скарысталіся.

– У нас няма пэўных канонаў, якім мусіць быць алтар, гэта можа быць і проста стол. Але наш храм – неагатычны, у ім прысутнічае архітэктурная прыгажосць. Таму алтар, які прывезлі сёння, для нас такі важны, – распавёў Hrodna.life пастар кірхі Уладзімір Татарнікаў.

Калі будынак вярнулі суполцы ў 1995 годзе, увесь інтэр’ер у ім быў знішчаны. Грамада спрабуе вярнуць кірсе выгляд дзейнага храма.

– Мы хочам, каб людзі, заходзячы, разумелі, што гэта намоленае месца з багатай гісторыяй. Гэта дасягаецца за кошт архітэктурных элементаў, інтэр’еру, – патлумачыў пастар.

Стогадовы алтар прывезлі ў Гародню з горада Бітэрфельд (Германія) па дабрачыннай лініі фонду “Саюз Марціна Лютара і Лютаранская царква Сярэдняй Германіі” як падарунак. Храм, з якога ён прыбыў, быў збудаваны ў той жа час, што і гарадзенская кірха, і выглядае гэтаксама. Гэта быў гарнізонны храм, а калі вайсковую частку расфармавалі, яго закрылі. Фотаздымкаў, як выглядаў алтар у гарадзенскай кірсе, не захавалася. Хутчэй за ўсё ён быў падобны да бітэрфельдскага, патлумачыў пастар.

10 красавіка алтар, амбон і баптыстэрый выгрузілі і размясцілі ў гарадзенскай кірсе. Яго ўсталююць пасля афармлення неабходных дакументаў.

Зараз груз трэба зарэгістраваць у Дэпартаменце па гуманітарнай дзейнасці пры Упраўленні справамі прэзідэнта. Гэта вызваліць лютаранскую суполку ад выплаты падаткаў за яго атрыманне. На афармленне можа сысці некалькі месяцаў. Пакуль усе часткі алтара запакаваныя і знаходзяцца ў кірсе. У ёй адкрылі адмысловую зону часовага захоўвання для гуманітарнага грузу. Інакш яго трэба захоўваць на мытні, а гэта досыць дорага.

Крок за крокам. Што яшчэ плануюць аднавіць ў кірсе

Кірха паступова вяртае свой гістарычны вы-гляд. У бліжэйшых планах – далучыць да цыферблатаў адноўлены механізм старадаўняга гадзінніка, запу-сціць яго і выставіць для дэманстрацыі. 

– Для нас гэта вялікая падзея – гадзіннік быў у такім стане, што мы не спадзяваліся, што ён калі-небудзь запусціцца.

Зробяць і знешнюю падсветку для будынка, плануюць заняцца ўнутраным асвятленнем. Арыгі-нальныя жырандолі былі ці знішчаны, ці вывезены, засталіся толькі крукі.

У кірсе хочуць таксама ўзнавіць старадаўні вітраж за алтаром – магчыма, нават у наступным годзе. Захавалася фатаграфія 1939 года, на якой бачная яго частка, пісаў “Вечерний Гродно”. На вітражы быў выяўлены Ісус, які ідзе па аблоках над горадам.

– Наш лозунг – крок за крокам з Божай дапамогай. У нас багатая гісторыя – з 1796 года люта-ранская царква прысутнічае ў Гародні. Старадаўнія рэчы, якія мы атрымліваем, дапамагаюць гэта прачуць, – кажа Уладзімір Татарнікаў.

 

Гісторыя кірхі

Гарадзенская царква Святога Іаана – адзіная лютаранская кірха ў Беларусі. У канцы XVIII стагоддзя кароль Станіслаў Аўгуст Панятоўскі падарыў гарадзенскай суполцы трохпавярховы будынак карчмы, у якой лютаране нямецкага паходжання абедалі і маліліся. Будынак некалькі разоў перабудоўваўся, і сучасны выгляд кірха набыла ў 1912 годзе. У савецкі час у кірсе знаходзіўся абласны архіў. Інтэр’ер пры-бралі, тэрыторыю старых могілак забудавалі.

Грамада гарадзенскіх лютаран аднавіла дзейнасць у 1993 годзе, а ў 1995 ёй вярнулі будынак кірхі. Пасля гэтага храм пачалі аднаўляць. Стогадовыя лавы прывезлі з Германіі. Рэстаўрацыя храма пачалася ў 2013 годзе і доўжылася два гады. Будынку вярнулі гістарычны колер, аднавілі 12-мятровы шпіль. Механічны арган прывезлі ў 2014 годзе з Франкфурта-на-Майне. Цяпер у кірсе рэгулярна праходзяць канцэрты арганнай музыкі, паслухаць іх могуць усе ахвотныя. Лютаранская грамада ў Гародні складае каля 70 чалавек.

 АЎТАР: HRODNA.LIFE.

Фота: Facebook Уладзіміра Татарнікава.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
15-я Агульнанацыянальная дыктоўка на Лідчыне
Мова

15-я Агульнанацыянальная дыктоўка на Лідчыне

17 лютага 2022, 14:0831
Экскурсія па Пухавіччыне "Юзаф Бака.  Геній майго месца"
Спорт

Экскурсія па Пухавіччыне "Юзаф Бака. Геній майго месца"

6 красавіка 2021, 11:0329
Зварот ТБМ да бацькоў
ТБМ

Зварот ТБМ да бацькоў

1 чэрвеня 2021, 07:0929
Літаратура без межаў. Пятро Франко:  вялікі сын вялікага бацькі
Выданні

Літаратура без межаў. Пятро Франко: вялікі сын вялікага бацькі

18 лістапада 2019, 23:1328
Далучайцеся да нас