Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Лідскі аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры прымаў рэспубліканскі семінар-практыкум

Лідскі аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры прымаў рэспубліканскі семінар-практыкум

20 красавіка 2021, 12:17 Культура, Навука 56
Лідскі аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры прымаў рэспубліканскі семінар-практыкум

1-2 красавіка 2021 г. у Гарадзенскай вобласці адбыўся Рэспубліканскі семінар-практыкум “Рэгіянальная народная культура: выяўленне, захаванне і трансляцыя ў сучаснае асяроддзе”.

Першая частка семінара адбылася ў горадзе Гародні на базе ДУК “Гарадзенскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці”. Працоўны дзень атрымаўся вельмі плённы і насычаны. Пасля адкрыцця семінара вядучы метадыст па народных промыслах Барысевіч Яніна Анатольеўна расказала аб прынцыпах выяўлення, захавання і трансляцыі ў сучаснае асяроддзе рэгіянальнай народнай культуры. Пасля ўдзельнікі семінара атрымалі магчымасць пазнаёміцца з творчасцю майстра па вырабе габеленаў у традыцыях “падвойнага і пераборнага аднабаковага” ткацтва Шунейка Алены Феліксаўны.

Далей адбыўся пераезд у філіял “Цэнтр рамёстваў “Спадчына” ДУ “Гарадзенскі гарадскі цэнтр культуры”. Супрацоўнікі філіяла прэзентавалі элемент нематэрыяльнай культурнай каштоўнасці  Рэспублікі Беларусь “Выраб велікодных вербаў (пальмаў) на тэрыторыі паўночна-заходняй Гродзеншчыны”.

У Сапоцкінскім культурна-турыстычным цэнтры была магчымасць азнаёміцца з такім элементам нематэрыяльнай культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь як “Традыцыя роспісу велікодных яек”, наведаць музей пісанкі.

У Адэльскім цэнтры культуры і народнай творчасці народны майстар Рэспублікі Беларусь Мар’ян Скрамблевіч захапіў усіх прысутных сваім аповедам і гульнёй на музычных інструментах. Творчасць майстра таксама прызнана нематэрыяльнай культурнай каштоўнасцю. Завяршыўся першы дзень семінара знаёмствам з рэгіянальнай традыцыйнай кухняй (элемент нематэрыяльнай культурнай каштоўнасці) аграгарадка Адэльска, майстар-класам па побытавых танцах.

На другі дзень семінара гасцей сустракала Лідская зямля. Семінар адбыўся на базе аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУ “Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”. Загадчык аддзела рамёстваў Шчэліна Алена Валянцінаўна пазнаёміла ўдзельнікаў семінара з накірункамі дзейнасці. Метадыст Дыдышка Ірына Маркаўна  прадставіла грунтоўнае даследванне традыцыйнага касцюма Гарадзеншчыны. Супрацоўнікамі ўстановы была прароблена вялікая навукова-даследчая работа: акрамя спецыяльнай літаратуры, выкарыстоўваліся этнаграфічныя прадметы, інфармацыя, сабраная падчас палявых даследаванняў у вёсках Збляны, Панямонцы, Краснае, Вялікае Сяло, аграгарадку Беліца Лідскага раёна. Работа па стварэнні калекцыі ажыццяўлялася ў некалькі этапаў на працягу васьмі месяцаў: ніткі падбіраліся па складзе, колеры, максімальна падобныя на арыгінал, паступова вырабляліся дэталі для ўпрыгожвання адзення, пляліся паясы.

Сапраўднае дэфіле-дэманстрацыя народных строяў не пакінула абыкавымі гасцей Лідскай зямлі, выклікаўшы натхненне і безліч пазітыўных эмоцый. Акрамя гэтага малодшы навуковы супрацоўнік Савіцкая Марына Вячаславаўна расказала аб такім элеменце нематэрыяльнай культурнай каштоўнасці як “Традыцыйнае белаўзорыстае ткацтва Панямоння”, якое было распаўсюджана ў сялянскім побыце Панямоння на працягу XIX і большай часткі XX стагоддзя. Яго непаўторнасць і асаблівасць – белізна палатна. Госці мелі магчымасць азнаёміцца з сучаснай калекцыяй вырабаў ткацтва, атрымаць майстар-клас па розных тэхніках ткацтва.

Пацешыць рэгіянальнымі песнямі і майстар-класамі ўдзельнікаў семінара вырашыў фальклорны гурт “Талер”, кіраўніком якога з’яўляецца Шчаўканогава Наталля Мікалаеўна.

Завяршыўся семінар-практыкум пазнавальнай экскурсіяй і круглым сталом у Лідскім замку.

Ірына Эдмундаўна Струмскіс,

метадыст ДУ “Лідскі

раённы цэнтр культуры

і народнай

творчасці”.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
"ВЕРАСЕНЬ" выйшаў на Замкавы гасцінец
Культура

"ВЕРАСЕНЬ" выйшаў на Замкавы гасцінец

13 чэрвеня 2026, 17:0720
Тракельскі санктуарый наведаў новапрызначаны Апостальскі нунцый
Грамадства

Тракельскі санктуарый наведаў новапрызначаны Апостальскі нунцый

26 ліпеня 2025, 09:4016
Мой зямляк кампазітар Антон Валынчык
Гісторыя і краязнаўства

Мой зямляк кампазітар Антон Валынчык

2 жніўня 2026, 10:0715
На Паўночных могілках у Менску адкрылі помнік акадэміку Радзіму Гарэцкаму
Грамадства

На Паўночных могілках у Менску адкрылі помнік акадэміку Радзіму Гарэцкаму

18 ліпеня 2026, 21:4715
Далучайцеся да нас