Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Абуджаны вясной дзівосны спеў

Абуджаны вясной дзівосны спеў

20 красавіка 2021, 08:19 Культура 48
Абуджаны вясной дзівосны спеў

Вясна, Радзіма, мацярынская ласка, пяшчота, мілосць. Адвечныя тэмы, якія грэюць сэрца. Вялікдзень. Свята Дабравешчання Прасвятой Багародзіцы. Малітва за Беларусь.

Цудоўным быў 7 красавіка канцэрт лаўрэата агульнанацыянальнага конкурсу “Эўрыдыка” і іншых, спявачкі аддзела Белдзяржфілармоніі для дзяцей і юнацтва Галіны Сакольнік . У канцэрце ўзялі ўдзел Андрэй Дзяргай (кларнэт), Наталля Змітровіч (цымбалы), Таццяна Лясун (фартэпіяна), а таксама юная Віталіна, дачушка артысткі. На свяце прысутнічала кампазітар Аліна Безансон.

Публіка была ў захапленні ад узвышанай, густоўнай, мілай Галіны Сакольнік, якая правяла цудоўны канцэрт “Святло роднага дому”, дзе прагучалі творы беларускіх кампазітараў – А. Безансон, Г. Гарэлавай і іншых, песні на словы Міхаіла Ясеня, Валянціна Семянякі.  Мацярынская пяшчота, вясна, каханне  –  адвечныя тэмы, якія хвалююць слухачоў. Дыяпазон твораў спявачкі вельмі разнастайны – і духоўныя, і лірычныя, і жартаўлівыя спевы.

Даўнім з’яўляецца супрацоўніцтва Галіны Сакольнік з кампазітарам Алінай Безансон, што належыць да творцаў, якім уласцівы глыбокая захопленнасць духоўнымі тэмамі і вобразамі, пошук новых форм і жанраў, экспрэсіўнасць музычнай мовы.

“Незабыўны аўтограф на памяць аб канцэрце ад лаўрэата агульнанацыянальнага конкурсу песні Ганны Герман “Эўрыдыка” неверагодна абаяльнай уладальніцы срэбнага голасу  Галіны Сакольнік атрымала на памяць. Уладальніца чароўнага меца-сапрана так замілавана выконвае музычныя творы на вершы беларускіх паэтаў, што кранае глыбінныя струны душы і падымае да вяршынь любові і адухоўленасці, пяшчоты і нацыянальнай самабытнасці. Словы глыбокай павагі і ўдзячнасці спявачцы і ўсім артыстам, хто мае дачыненне да цудоўнага дзейства”, – адазвалася аб падзеі паэтка і мастачка, сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў Святлана Раманава.

Э. Дзвінская,

фота аўтара.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Тыдзень беларускай мовы на Лідскай зямлі
Мова

Тыдзень беларускай мовы на Лідскай зямлі

6 сакавіка 2024, 20:2515
Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА
Мова

Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА

13 верасня 2019, 16:2615
Крэва на скрыжалях часу
Гісторыя і краязнаўства

Крэва на скрыжалях часу

16 ліпеня 2026, 12:2614
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4714
Далучайцеся да нас