Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
У тэхніцы акварэлі – пра пачуцці, уражанні і назіранні

У тэхніцы акварэлі – пра пачуцці, уражанні і назіранні

13 красавіка 2021, 17:06 Культура 58
У тэхніцы акварэлі – пра пачуцці, уражанні і назіранні

1 красавіка  пасля адкрыцця маштабнай выставы суполкі “Пагоня”  “РАЗАМ” у сваю творчую прастору запрасіў гледачоў першы старшыня гэтага аб’яднання Аляксей Антонавіч Марачкін.

– Я ўзначальваў суполку, калі былі жывы і працавалі вядомыя мэтры і нацыянальныя дзеячы мастацтва Яўген Кулік, Уладзімір Сулкоўскі, Віктар Шматаў. Многія майстры пайшлі з жыцця і сочаць за намі з нябёсаў! Але ўсе мы працавалі дзеля таго, каб жыла наша Бацькаўшчына, шанавалася яе гісторыя і прыгажосць! – прамовіў мастак.

Выстава акварэляў  і графікі “АкваАрэлі” Алеся Мары, прымеркавана да 81-ай гадавіны з дня народзінаў мастака. Алесь Мара – сябар Саюза мастакоў з 1977 года, у 1988 – 1997 гадах ён працаваў у Беларускай акадэміі мастацтваў, выкладаў, загадваў кафедрай жывапісу. Восенню адбывалася вялікая выстава жывапісных твораў А. Мары. А на гэты раз ён паказаў сваім гледачам графічныя працы, акварэлі, якія з’явіліся зусім нядаўна.

На адкрыццё выставы прыйшла шматлікая публіка, з прывітальнымі словамі выступіў зямляк Аляксея Антонавіча Марачкіна – Рыгор Кастусёў.

У экспазіцыі прадстаўлена розная тэматыка – ад успамінаў дзяцінства да сённяшняга дня. На думку мастака, акварэлі, гэта фарбы, пігменты, найбольш натуральны для мастака матэрыял, які сягае ў далёкае мінулае. Такая тэхніка выражае найбольш тонкія, пяшчотныя пачуцці і ўражанні.

Тут ёсць лірычныя “Кветкі вясны”, прадстаўлены графічныя партрэты  Я. Драздовіча і С. Манюшкі, ёсць і актуальна-сацыяльныя працы “Муры”, “Вецер пераменаў”, “Памяці Р. Бандарэнкі” на хвалюючыя тэмы. Вялікодныя разважанні прасочваюцца ў акварэлях “Збавіцель”, “Велікодныя яйкі” і іншых.

У суботу, яшчэ раз наведаўшы выставу, мы пераканаліся, што мастак атрымлівае вялікую асалоду ад працэса творцасці, спрабуе сябе ў самых розных тэхніках, назірае за жыццём і радуецца кантактаванню з гледачамі, магчымасці распавесці пра пленэры, дзе давялося працаваць, як напрыклад, у мястэчку Шчорсы, малюючы біблятэку Храбтовічаў.

Э. Оліна,

фота  аўтара.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4718
20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча
Грамадства

20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча

1 кастрычніка 2018, 14:4915
Час прывёў на Парнас
літаратура

Час прывёў на Парнас

21 лютага 2025, 09:0415
ЯК МАЛЯВАЛІ МЕЖЫ БЕЛАРУСІ
Грамадства

ЯК МАЛЯВАЛІ МЕЖЫ БЕЛАРУСІ

15 кастрычніка 2019, 14:1614
Далучайцеся да нас