Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Сяброўскія віншаванні прафесару Аляксею Пяткевічу з 90-годдзем

Сяброўскія віншаванні прафесару Аляксею Пяткевічу з 90-годдзем

13 красавіка 2021, 17:33 ТБМ 37
Сяброўскія віншаванні прафесару Аляксею Пяткевічу з 90-годдзем

90 годдзе прафесара Аляксея Пяткевіча, шматгадовага кіраўніка рады Гарадзенскай гарадской арганізацыі Таварыства беларускай мовы, сябра рэдкалегіі газеты “Наша слова” з часоў заснавання адзначылі сябры некалькіх грамадскіх арганізацыяў, з якімі спадар Аляксей працягвае супрацоўнічаць. Такі, па людскіх мерках, паважны узрост, для шаноўнага прафесара стаў рысай у публікацыі ўласных успамінаў. У прасторнай зале Свята-Пакроўскага сабора ён прадставіў грамадству плён сваёй апошняй працы. У ёй, якая мае назву “Водгулле з маёй дарогі”, аўтар храналагічна апавядае пра людзей, якія працавалі поруч з прафесарам цягам шасці дзесяткаў гадоў у Гарадзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы.

Кніга, сваеасаблівая  рэфлексія на падзеі, якія перажыў Аляксей Пяткевіч. Удзельнікі сустрэчы з імяніннікам былі пагатоў удзячныя аўтару, што ў канцы атрымалі задарма з ягоных рук гэтую кнігу успамінаў.

Павіншавалі Аляксея Пяткевіча сябры абласной арганізацыі Таварыства беларускай мовы: Віктар Парфёненка, Іван Буднік перадалі Падзяку ад Сакратарыяту ТБМ за подпісам старшыні, “за вялікі ўклад у дзейнасць арганізацыі і абарону беларускай мовы” ў цяжкі час татальнай дыскрымінацыі яе ў Беларусі.

Таксама юбіляру быў падараваны адмысловы сувенір: насценны каляндар, што выйшаў дзякуючы складкам сяброў Таварыства беларускай мовы, да якіх далучыліся сябры Саюза беларускіх пісьменнікаў. Каляндар “Аляксей Міхайлавіч Пяткевіч. Годнасць нашага слова.” змяшчае фотаздымкі і кароткія вытрымкі з успамінаў людзей, якія добра ведаюць, ці ведалі ў сваім жыцці  прафесара. Значная частка фотаздымкаў з яго асабістага сямейнага архіва. Гэты каляндар быў па-дараваны, у некалькіх асобніках, шаноўнаму юбіляру і яго сям’і, у знак высокай пашаны за ягонае месца ў беларускім грамадскім жыцці Гародні.

В.П.

 

Вячаслаў Целеш, мастак, г. Рыга:

“Вядомага навукоўца, прафесара, вельмі шаноўнага Аляксея Міхайлавіча віншуем з юбілеем!”

 

Вячаслаў Швед, доктар гістарычных навук:

“Віншую шаноўнага калегу і аднадумца з прыгожай датай. Жывіце, як мага больш для ўсіх нас і радуйце сваімі творамі”.

 

Андрэй Майсяёнак, доктар медыцын. навук:

“Пяткевiч – вялiкая постаць, сапраудны прафесар! Вiншую!”

 

Ігар Жук, доктар філалагічных навук:

“Чалавек надзвычайнай сумленнасці (вызначальная якасць, якая праз шмат стагоддзяў вызначала і вызначае стыль і каардынальныя напрамкі нацыянальна-духоўнага развіцця беларускага народа), Аляксей Пяткевіч натуральна ўваходзіць у глыбіні нашай вялікаснай духоўна-культурнай адраджэнцкай традыцыі”.

 

Святлана Марозава, доктар гістарыч. навук:

“Аляксея Міхайлавіча – з юбілеем! Вы пішаце гісторыю культуры Прынёманскага краю. І сучасная гісторыя нашага краю пішацца з Вашым шаноўным імем. Здароўя і натхнення на творчасць!”

 

Сяргей Шапран, журналіст, пісьменнік:

“Годна пражываючы сваё жыццё, ён быў і застаецца адным з найвядомейшых гродзенскіх інтэлектуалаў. Не выпадкова В. Быкаў не толькі дзякаваў яму, але і называў аднадумцам і сябрам”.

 

Рэдакцыя газеты “Наша слова”:

“Аляксею Міхайлавічу, сябру рэдкалегіі “Нашага слова” з 1997 года па сёння – удзячнасць і найлепшыя зычэнні”.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
На Лідчыне адзначылі 155-я ўгодкі паўстання 1863 года
Грамадства

На Лідчыне адзначылі 155-я ўгодкі паўстання 1863 года

23 жніўня 2018, 23:0517
Тэксты для 13-й Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Уладзімір Караткевіч. Беларуская песня
Мова

Тэксты для 13-й Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Уладзімір Караткевіч. Беларуская песня

10 лютага 2020, 21:2817
Слуцкі збройны чын - 100 гадоў
Грамадства

Слуцкі збройны чын - 100 гадоў

9 снежня 2020, 00:3416
Гаючыя зёлкі
Навука

Гаючыя зёлкі

1 сакавіка 2023, 18:2116
Далучайцеся да нас