Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Суполка “Пагоня” – сэрца Саюза мастакоў

Суполка “Пагоня” – сэрца Саюза мастакоў

13 красавіка 2021, 16:59 Культура 93
Суполка “Пагоня” – сэрца  Саюза мастакоў

Так акрэсліў важнасць дзейнасці творчага аб’яднання мастакоў Пётр Краўчанка.

1 красавіка ў Палацы Мастацтваў была разгорнута выстава да 30-годдзя суполкі ” Пагоня” Саюза беларускіх мастакоў.

З прывітальнымі словамі да гасцей звярнуліся Аляксей Марачкін і Мікола Купава, а таксама старшыня суполкі “Пагоня” Юры Піскун. Сярод ганаровых гасцей выставы знаходзіліся старшыня ТБМ імя Ф. Скарыны А.М. Анісім і старшыня партыі БНФ Рыгор Кастусёў.

Творчае аб’яднанне было створана на пачатку 1990 года, на ХIII з’ездзе Саюза беларускіх мастакоў. За 30 гадоў суполкай здзейснена больш за сотню творчых імпрэз, выстаў і пленэраў, прысвечаных выбітным асобам гісторыі і культуры Беларусі: Язэпу Драздовічу, Фердынанду Рушчыцу, Рыгору Барадуліну, Васілю Быкаву, Уладзіміру Караткевічу і іншым.

Сумесныя выставы суполкі “Пагоня” ладзіліся ў Літве, Эстоніі, ЗША, Бельгіі, Расіі, Украіне, Чарнагорыі і іншых краінах.

У суполку ўваходзіць 86 аўтараў розных пакаленняў.

Сябрамі творчага аб’яднання  былі вядомы жывапісцы і графікі Пётр Шарыпа, Яўген Шатохін, Яўген Кулік, Віктар Маркавец, Кастусь Харашэвіч і іншыя. Сёння іх памкненні працягвае малодшае пакаленне творцаў: Ігар Марачкін, Усевалад Свентахоўскі, Марыя Лось, Ганна Раманоўская  і іншыя.

Юбілейная выстава прадстаўляе творчае крэда мастакоў – мастакоўскае служэнне ідэі вольнай незалежнай Беларусі, захапленне яе багатай культурнай спадчынай.

Адначасова з юбілейнай экспазіцыяй падрыхтавана выстава, прысвечаная 100-тым  угодкам Слуцкага  збройнага чыну.

Тут можна пабачыць партрэты дзеячаў Слуцкага збройнага чыну, выкананыя Алесем Цыркуновым, Рыгорам Таболічам, Юрыем Піскуном  іншымі.

Віктар Варанкевіч прадставіў трыпціх “Тры шляхцянкі”, пэндзлю Юрыя Піскуна належыць партрэт Вольгі Церашчатавай, стваральніцы этнаграфічнага музея, Наталля Піневіч выканала роспіс на дрэве “Анёлы-ахоўнікі”.

Эла Дзвінская,

фота аўтара.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У роднай школе
літаратура

У роднай школе

17 мая 2026, 09:4615
Дажынкі ў Бераставіцы
Грамадства

Дажынкі ў Бераставіцы

11 кастрычніка 2022, 16:2015
Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль
Грамадства

Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль

10 снежня 2018, 09:0314
Смак роднае мовы
Мова

Смак роднае мовы

23 студзеня 2019, 15:1114
Далучайцеся да нас