Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Прысвяціў Alma Mater усё жыццё: у ГрДУ імя Янкі Купалы адзначылі 90-гадовы юбілей прафесара Аляксея Пяткевіча

Прысвяціў Alma Mater усё жыццё: у ГрДУ імя Янкі Купалы адзначылі 90-гадовы юбілей прафесара Аляксея Пяткевіча

13 красавіка 2021, 17:57 Навука 14
Прысвяціў Alma Mater усё жыццё: у ГрДУ імя Янкі Купалы адзначылі 90-гадовы юбілей прафесара Аляксея Пяткевіча

Круглы стол, прысвечаны 90-гадоваму юбілею прафесара Аляксея Пяткевіча, зладзілі ў Купалаўскім універсітэце 31 сакавіка.

Цёплая сустрэча аб’яднала за круглым сталом усіх, хто хацеў павіншаваць вядучага навуковага супрацоўніка аддзела арганізацыйна-метадычнага суправаджэння навуковай і інавацыйнай дзейнасці, прафесара Аляксея Міхайлавіча Пяткевіча.

Завітала на свята рэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Ірына Кітурка. З хваляваннем яна падкрэсліла, што такой падзеі ў сценах Купалаўскага ўніверсітэта яшчэ не было: 90 гадоў святкуе паважаны выкладчык, 64 з якіх – амаль усё жыццё – ён прысвяціў працы ва ўніверсітэце.

– Гэта сапраўды адданасць, – адзначыла Ірына Фёдараўна. – Адданасць справе, якой прысвяцілі жыццё, і роднай зямлі, на якой Вы нарадзіліся. Дазвольце шчыра падзякаваць Вам за Вашу плённую працу, за Ваш асабісты прыклад і мудрасць, прафесіяналізм і любоў да ўніверсітэта!

Ірына Кітурка павіншавала юбіляра каштоўным падарункам і ад імя ўніверсітэта ўзнагародзіла Ганаровай граматай ГрДУ імя Янкі Купалы.

Святочнае пасяджэнне закранула асноўныя вехі жыцця, творчасці і дзейнасці Аляксея Пяткевіча. Сярод прысутных за круглым сталом былі блізкія, вучні, калегі па працы, асветніцкай, літаратуразнаўчай і культурнай дзейнасці прафесара.

Успамінамі дзяцінства падзялілася дачка Аляксея Пяткевіча – мастацтвазнаў-ца Марына Загідуліна. Менавіта прыклад бацькі натхніў яе паступаць на філалагічны факультэт, а потым і стаць выкладчыкам. Асаблівы гонар прафесара Пяткевіча – унук, кандыдат гістарычных навук, дацэнт ГрДУ імя Янкі Купалы Аляксей Загідулін, які сёння таксама працягвае педагагічную дынастыю.

У словах кожнага выступоўцы круглага стала (спсп. Даніловіч, Ярмусік, Садоўская, Кебіч, Ігнатовіч і інш) гучала адмысловая гісторыя знаёмства з прафесарам, успаміны пра сумесную працу і творчасць, шчырая падзяка за каштоўныя парады і асабісты прыклад – вучонага, педагога і сапраўднага мужчыны. Вучні і калегі адзначалі, што юбіляр захаваў дзівосную працаздольнасць і востры розум, дзякуючы любові да людзей, узаемадзеянню з імі, паслядоўнасці ў перакананнях, думках і поглядах. Таксама падкрэслілі, што некалькі дзесяцігоддзяў мелі і маюць побач сапраўдны прыклад стаўлення да справы і роднага беларускага слова.

Мноствам шчырых слоў і розных кветак суправаджалася юбілейнае мера-прыемства, а скончылася агульным пажаданнем пры-сутных: абавязкова сустрэцца з урачыстай нагоды зноў.

Паводле grsu.by.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Навукова-практычная канферэнцыя  "ХIІ Лідскія чытанні".
літаратура

Навукова-практычная канферэнцыя "ХIІ Лідскія чытанні".

26 красавіка 2025, 06:4016
Самая праўдзівая мова – народная
Мова

Самая праўдзівая мова – народная

19 чэрвеня 2025, 22:5716
Ад 16 студзеня ўсе друкаваныя СМІ Украіны мелі перайсці на ўкраінскую мову
Мова

Ад 16 студзеня ўсе друкаваныя СМІ Украіны мелі перайсці на ўкраінскую мову

2 лютага 2022, 07:5516
ХХІV Нацыянальны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне
Культура

ХХІV Нацыянальны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне

19 чэрвеня 2025, 23:4516
Далучайцеся да нас