Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Марадзёры на старажытных могілках у Магілёве

Марадзёры на старажытных могілках у Магілёве

13 красавіка 2021, 08:32 Грамадства, ТБМ 62
Марадзёры на старажытных могілках у Магілёве

У траўні і ліпені 2020 года мной было выяўлена знікненне ў Магілёве на старажытных Машэкаўскіх могілках  некалькіх металічных надмагільных помнікаў. Адпаведна напісаў у міліцыю па гэтых фактах дзве заявы. Былі затрымана двое марадзёраў, якія здалі помнікі на металалом. 31 сакавіка 2021 года паводле пастановы суда Ленінскага раёна горада Магілёва першы злачынец прысуджаны да двух год папраўчых работ, а другі да паўтара гадоў. Многія жыхары Беларусі,  неабыякавыя да гісторыі нашага краю ведаюць пра факты знішчэння старажытных могілак вандаламі і марадзёрамі. Але, як правіла, далей за “праведны гнеў” справа не ідзе. Таму заклікаю грамадскасць па выяўленні фактаў вндалізму пісаць адпаведныя заявы ў міліцыю і паведамляць у СМІ. Бо, калі не агучваць  праблему аховы старажытных могілкаў, то адпаведна гэтая праблема і не будзе вырашацца.

Алег Дзьячкоў. Магілёў.

На фота: разрабаваны склеп.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Станіслаў Суднік.  ЯЦВЯЖСКІЯ  ЗАМАЛЁЎКІ
Гісторыя і краязнаўства

Станіслаў Суднік. ЯЦВЯЖСКІЯ ЗАМАЛЁЎКІ

21 кастрычніка 2026, 17:5817
Навіны Германіі. У Германіі стала больш адзіночных хатніх гаспадарак
У свеце

Навіны Германіі. У Германіі стала больш адзіночных хатніх гаспадарак

8 лютага 2023, 20:1115
Новы год і віншаванка ў Таўлая, што ля замка
Культура

Новы год і віншаванка ў Таўлая, што ля замка

2 студзеня 2019, 17:5715
Крэва на скрыжалях часу
Гісторыя і краязнаўства

Крэва на скрыжалях часу

16 ліпеня 2026, 12:2614
Далучайцеся да нас