Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Бацькі-заснавальнікі БНР на старонках літаратурных твораў

Бацькі-заснавальнікі БНР на старонках літаратурных твораў

7 красавіка 2021, 00:18 Выданні 73
Бацькі-заснавальнікі БНР на старонках літаратурных твораў

Кожны год грамадскасць так ці інакш звяртаецца да гісторыі абвяшчэння БНР, да гісторыі Дня Волі, праводзячы семінары, выставы і канцэрты. Некалькі гадоў таму абвяшчэнню БНР была прысвечана навуковая канферэнцыя ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі з удзелам аўтарытэтных даследчыкаў і знаных гісторыкаў.

Падзеям 1918 года пісьменнік Генрых  Вацлававіч  Далідовіч  прысвяціў брашуру “БНР – БССР. Роздум аб пакутным шляху беларускай дзяржаўнасці ў ХХ стагоддзі” (Мінск, Пейто. 2002).

– У 1980-1995 гадах я ў прозе далучыўся да даследчыкаў  часу  ўтварэння БНР і БССР, выклаў сваю версію ў раманах “Гаспадар-камень”, “Пабуджаныя”, “Свой дом”, – на аснове асэнсавання ўсяго надрукаванага ў нас у Заходняй Беларусі, і за мяжой, у сілу сваіх здольнасцей імкнуўся надрукаваць творы не толькі  ў белых і чорных, але і ў шматколерных фарбах, каб не ганьбіць шчырых, высакародных герояў і не ўзвышаць непрыяцеляў.

У кручаным 1918 годзе, у самых што ні на ёсць жудасных умовах было проста не пад сілу зрабіць шмат, ды бадай, удалося дабіцца самага галоўнага – паўстаць з попелу, сцвердзіцца і заявіць свету пра яшчэ адну дзяржаву – БЕЛАРУСЬ!!!”- падкрэсліў Генрых Далідовіч.

Уладзімір Арлоў пісаў пра айцоў – заснавальнікаў  БНР: Язэпа Варонку, Пётру Крэчэўскага, Алеся Бурбіса, Васіля Захарку  і Аркадзя Смоліча на старонках кнігі “Імёны свабоды” (2009) і ў аб’ёмнай гістарычнай энцыклапедыі  “Краіна Беларусь” (2012).

Вольга Міхайлаўна  Іпатава падрыхтавала ў свой час шэраг публікацый, прысвечаных даце 25 сакавіка, на старонках “Народнай волі” і “Нашага слова”, і праводзіла шэраг гістарычных семінараў на сядзібе ТБМ у Менску.

Э. Дзвінская.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У роднай школе
літаратура

У роднай школе

17 мая 2026, 09:4617
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Грамадства

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

2 мая 2021, 10:3416
«Менск — гэта эўрапейскі Нью-Ёрк». Дзяўчына з Босьніі расказала, чаму вывучыла беларускую мову.
Грамадства

«Менск — гэта эўрапейскі Нью-Ёрк». Дзяўчына з Босьніі расказала, чаму вывучыла беларускую мову.

10 снежня 2018, 08:5415
Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль
Грамадства

Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль

10 снежня 2018, 09:0315
Далучайцеся да нас