Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Цікавая краязнаўчая кніга

Цікавая краязнаўчая кніга

6 красавіка 2021, 11:17 Выданні 61
Цікавая краязнаўчая кніга

У сталічнай  краме “Акадэмкніга” набыў  цікавую кнігу “Крэва.

Гісторыя, археалогія, культурная спадчына”, якая пабачыла свет у выдавецтве “Беларуская навука” ў 2021 годзе. Яе наклад – 150 асобнікаў. Укладальнік – Алег Іванавіч  Дзярновіч. На вокладцы выкарыстаны гравюры Б. Тамашэвіча. Рэцэнзенты: доктар гістарычных навук  Г.Я. Галенчанка і кандыдат гістарычных навук А.А. Любая.

У зборніку навуковых артыкулаў прадстаўлена багатая гістарычная, археалагічная, культурная  спадчына Крэва…

Змешчаныя матэрыялы тычацца праблем балта-славянскіх кантактаў, гісторыі  мястэчка Крэва і яго знакамітага замка. Аналізуюцца падзеі ў  перыяд позняга сярэднявечча,  ранняга  новага часу, падзей Першай сусветнай вайны, а таксама падзеі ў мястэчку ў міжваенны перыяд. Асобна прадстаўлены матэрыялы, звязаныя з князем Даўмонтам.

Выданне разлічана на навукоўцаў і краязнаўцаў. Будзе карысна навучэнцам, экскурсаводам і ўсім хто цікавіцца гістарычна-культурнай спадчынай нашай краіны. Зборнік падрыхтаваны ў рамках выканання Дзяржаўнай праграмы навуковых даследаванняў на 2016-2020 гады.

Асабіста мне спадабаліся артыкулы Андрэя Шулаева, Алега Дзярновіча, Валянціны Мароз, Сяргея Емяльянава, Сяргея Харэўскага, Аляксандра Камінскага і Івана Сацукевіча.

Раю набыць кнігу чытачам нашага штотыднёвіка.

Аляксей Шалахоўскі,

гісторык культуры.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Вольны час па хэштэгу  #КАНІКУЛЫЎБІБЛІЯТЭЦЫ
Культура

Вольны час па хэштэгу #КАНІКУЛЫЎБІБЛІЯТЭЦЫ

23 лістапада 2021, 21:0617
Біскуп Аляксандр Кашкевіч:  Няма такіх песняў жальбы,  пасля якіх не спявалася б алілуя
Грамадства

Біскуп Аляксандр Кашкевіч: Няма такіх песняў жальбы, пасля якіх не спявалася б алілуя

21 красавіка 2020, 08:2716
Паэту Васілю Жуковічу – 85
літаратура

Паэту Васілю Жуковічу – 85

27 верасня 2024, 20:2615
Сёння нарадзіўся Рыгор Барадулін
Выданні

Сёння нарадзіўся Рыгор Барадулін

24 лютага 2020, 15:5615
Далучайцеся да нас