Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Палова случчан хоча, каб іх дзеці атрымлівалі адукацыю па-беларуску

Палова случчан хоча, каб іх дзеці атрымлівалі адукацыю па-беларуску

31 сакавіка 2021, 23:12 Грамадства, Мова 33
Палова случчан хоча,  каб іх дзеці атрымлівалі адукацыю па-беларуску

Каля 40 працэнтаў случчан сказалі, што выкарыстоўваюць беларускую мову ў штодзённых размовах, амаль 54 працэнты разумеюць мову, але не выкарыстоўваюць. Гэта вынікае з апытання, што праводзіць аддзел адукацыі Слуцкага райвыканкама. 

 

Вынікі апытання на 10 гадзін раніцы 19 сакавіка.

Вынікі апытання можна пабачыць на сайце Слуцкага райвыканкама. З іх  вынікае, што большасць бацькоў хацелі б, каб іх дзеці дасканала валодалі роднай мовай.

У апытанні па становішчы на 9 гадзін раніцы 19 сакавіка прынялі ўдзел 297 чалавек, якія адказалі на розныя пытанні. З тых 297 асоб, што прагаласавалі, 177 выказаліся за тое, каб дзеці свабодна размаўлялі па-беларуску. Супраць – толькі 65 удзельнікаў.

173 чалавек хочуць, каб школьнікі вывучалі гісторыю Беларусі на роднай мове, адмоўнае стаўленне выказала меншая частка – 112 чалавек.

Да беларускамоўнага выхавання ў дзіцячых садках пазітыўна ставяцца крыху менш, чым палова апытаных.

Крыху больш за палову падтрымалі беларускамоўную адукацыю ў школе па ўсіх навучальных прадметах: за – 150 чалавек, 147 – супраць.

Па выніках апытання “Слуцкае гарадское таварыства беларускай мовы” напісала зварот да бацькоў, які цяпер распаўсюджваецца ў мясцовых чатах. У сваім звароце ТБМ просіць бацькоў Слуцкага раёна агучыць сваё пажаданне наконт беларускамоўнага навучання на школьных бацькоўскіх сходах і напісаць пісьмовыя звароты на імя дырэктараў школ, аддзела адукацыі Слуцкага райвыканкама наконт забеспячэння законнага права на атрыманне адукацыі на беларускай мове.

Зінаіда Цімошак,

г. Слуцк.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0026
З Ражством праваслаўных вернікаў!
Грамадства

З Ражством праваслаўных вернікаў!

7 студзеня 2020, 18:2224
Прайшлі лекцыі "Гістарычнай школы" з Алегам Трусавым
Навіны

Прайшлі лекцыі "Гістарычнай школы" з Алегам Трусавым

20 верасня 2018, 09:0923
Зміцер Захарэвіч. ЗІМОВАЯ  ГРАФІКА
літаратура

Зміцер Захарэвіч. ЗІМОВАЯ ГРАФІКА

29 студзеня 2026, 22:5021
Далучайцеся да нас