Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
103-я ўгодкі абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі

103-я ўгодкі абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі

31 сакавіка 2021, 23:18 Грамадства 70
103-я ўгодкі абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі

Так выглядае тэрыторыя БНР на сучаснай карце

Суцэльнай лініяй пазначаны тэрыторыі, на якія прэтэндавала БНР

Беларуская Народная Рэспубліка як незалежная дзяржава фізічна праіснавала нядоўга. Але менш, чым за год дзеячы БНР паспелі зрабіць вельмі многае. А менавіта:

– Першы ў гісторыі беларускі ўрад, першы беларускі пашпарт, першае грамадзянства, першая паштовая марка;

– Школьная адукацыя на роднай мове;

– Упершыню беларуская мова атрымала статус дзяржаўнай. Гэта дало магутны штуршок для развіцця беларускай культуры і навукі. Былі распачаты крокі да стварэння літаратурнага стандарту беларускай мовы;

– Упершыню пазначаны межы Беларусі. У суседзяў больш не было нагоды прэтэндаваць на нашы землі як на частку Польшчы, Літвы ці Украіны. БНР заявіла, што дадзеныя тэрыторыі належаць Беларусі. Сучасная Рэспубліка Беларусь пераважна існуе ўнутры межаў, абвешчаных БНР;

– Замежныя прадстаўніцтвы. Упершыню Беларусь выступала на міжнароднай арэне як  самастойнае фармаванне, упершыню свет пачуў пра існаванне незалежнай беларускай дзяржавы;

– Менск упершыню стаў сталіцай Беларусі;

– З’яўленне інстытутаў і развіццё беларускай навукі;

– З прыняццем герба “Пагоня” заяўлена прэтэнзія на гістарычную спадчыну Вялікага Княства Літоўскага;

– Зроблены першыя крокі да стварэння беларускага войска і інш.

І калі параўнаць усё гэта з тым, што мы зрабілі за 30 гадоў сучаснай незалежнасці, то зробленае БНР не выглядае такім ужо і малым. Станаўленне новай дзяржавы –  справа не аднаго дня.  І сённяшні суверэнітэт Беларусі наўпрост бярэ свой пачатак ад Беларускай Народнай Рэспублікі.

Паводле СМІ.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Станіслаў Суднік.  ЯЦВЯЖСКІЯ  ЗАМАЛЁЎКІ
Гісторыя і краязнаўства

Станіслаў Суднік. ЯЦВЯЖСКІЯ ЗАМАЛЁЎКІ

11 кастрычніка 2026, 16:3815
Час прывёў на Парнас
літаратура

Час прывёў на Парнас

21 лютага 2025, 09:0415
19 стагоддзе беларускай мовы
Мова

19 стагоддзе беларускай мовы

7 верасня 2020, 09:0814
У беларускае неба пайшоў Валер Санько
Грамадства

У беларускае неба пайшоў Валер Санько

8 снежня 2020, 19:0614
Далучайцеся да нас