Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
І Мара павінна быць прыгожай

І Мара павінна быць прыгожай

23 сакавіка 2021, 20:26 Культура 22
І Мара павінна быць прыгожай

Нядзельная раніца выдалася пахмур-най і нават прахалоднай. Але гэтая акалічнасць ніяк не адбілася на настроі лідзян, якія прыйшлі пад сцены Лідскага замка на раённае свята “Праводзіны зімы”. Менавіта тут, а дванаццатай дня, пачалося маляўнічае тэатралізаванае прадстаўленне “Зіма, бывай! Вясне – пачатак!” – народныя гулі, прысвечаныя праводзінам зімы. Дзея ўдалася яркай і запамінальнай.

Працаўнікі культуры паказалі сапраўднае фальклорнае свята. Яркія і вясёлыя персанажы не давалі нудзіцца гараджанам: амаль тры гадзіны сцэна ля сцен Лідскага замка належала артыстам Палаца культуры, спецыялістам Раённага цэнтра культуры і народнай творчасці, аддзела рамёстваў і традыцыйны культуры, а таксама ўдзельнікам народнага ансамбля народнай песні і музыкі “Уладары” з г. Ваўкавыска і фольк-шоў “Забабоны” з г. Менска. Яны жартавалі, спявалі песні, разам з гасцямі свята вадзілі карагоды, танчылі.

Лідчына – адзін з нямногіх рэгіёнаў, дзе выключана з абіходу слова”масленіца”, не характэрнае для Беларусі. Тут адзначаюцца праводзіны зімы.

І лялька, якую традыцыйна спальваюць мае сваё імя. Завуць яе Мара. Мара – гэта дух сну, і не вельмі добры дух. Мара можа зМАРыць чалавека, каб заснуў, Мара можа і заМАРыць да паўсмерці або і да смерці. Восенню Мара ўкладвае спаць усю прыроду, а вясной, каб прырода прачнулася, трэба тую Мару спаліць.

Лялек да свята робяць шмат, і робяць шмат такіх прыгожых, што рука не падымаецца іх паліць. Паляць адну, а астатніх берагуць і будуць цэлы год задобрываць, каб сніліся толькі прыемныя сны.

Вось такое свята з аладкамі, Марай, весялосцю і ўсякімі там крэатывамі дзеля добрага настрою.

Паводле ЛГ.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
15 верасня — падарожжа на Мёршчыну, у край журавоў і журавін
Грамадства

15 верасня — падарожжа на Мёршчыну, у край журавоў і журавін

6 верасня 2019, 09:4022
З новым годам!
Грамадства

З новым годам!

1 студзеня 2020, 08:0521
Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка
Грамадства

Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка

7 сакавіка 2023, 15:0021
Прайшлі лекцыі "Гістарычнай школы" з Алегам Трусавым
Навіны

Прайшлі лекцыі "Гістарычнай школы" з Алегам Трусавым

20 верасня 2018, 09:0920
Далучайцеся да нас