Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Беларускае дойлiдства праз стагоддзi

Беларускае дойлiдства праз стагоддзi

23 сакавіка 2021, 20:04 Навіны, Навука 155
Беларускае дойлiдства праз стагоддзi

Запрашаем на цыкл лекцый, які азнаёміць вас з гістарычна-культурнай спадчынай архітэктуры Беларусі ад Візантыйскага перыяду 11-12 ст да класіцызму і мадэрну сённяшніх дзён.

Вы даведаецеся:

– калі ў нас зявілася мураваная архітэктура i хто будаваў Полацкую Сафію;

– адкуль і калі на Беларусь прыйшла готыка;

пазнаёміцеся:

– з yніяцкай і праваслаўнай архітэкту-рай;

– з асаблівасцямі беларускага барока, рускага класіцызму на Беларусі;

– з амаль нікому не вядомымі вынікамі рэстаўрацый гістарычных інтэр’ераў;

– з гiстарычна-культурнай спадчынай архітэктуры Менска.

Віртуальныя падарожжы перанясуць вас у абарончыя вежы 13 ст. і бастыённыя замкі, храмы ў Віцебску і Наваградку, замкі ў Крэве і Лідзе, Гародні і Міры, у палацы і шляхецкія маёнткі.

6 красавiка.

Лекцыя 1. “Гістарычныя інтэр’еры Менска ХХ стагоддзя. Новыя адкрыцці”.

Лектары: Вадзім Гліннік, архітэктар- рэстаўратар, дырэктар ТАА “Навукова-практычны цэнтр” Рэстабіліс”, Раман Забела, архітэктар-рэстаўратар.

13 красавiка.

Лекцыя 2. Візантыйскі перыяд (11-12 ст.).

 20 красавiка.

Лекцыя 3. Готыка і рэнесанс (13-16 ст.).

27 красавiка.

Лекцыя 4. Барока і ракако (16-18 ст.).

4 траўня.

Лекцыя 5. Ад класіцызму да мадэрну (18-20 ст.).

Лектар: Алег Трусаў, беларускі археолаг, кандыдат гістарычных навук, дацэнт кафедры гісторыі Беларусі і музеязнаўства. Мае некалькі манаграфій і больш, чым 150 навуковых прац па археалогіі і гісторыі архітэктуры.

 

Час заняткаў: з 18.30 да 21.00 з перапынкам на кава-паўзу.

Месца правядзення: корпус Духоўнай асветы: Менск, вул. Кісялёва, 38.

Даты правядзння заняткаў: 06.04, 13.04, 20.04, 27.04, 04.05

Колькасць месцаў абмежавана.

Для рэгістрацыі вашага ўдзелу ў праграме і запісу на курс трэба запоўніць, анкету:

Атрымаць ўсю дадатковую інфармацыю вы можаце па тэлефоне:

+37529111 92 26 (Ганна), пошта: admin@blagotvoritel.by.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

9 кастрычніка 2025, 19:5437
Смак роднае мовы
Мова

Смак роднае мовы

23 студзеня 2019, 15:1116
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0016
Сёння нарадзіўся Рыгор Барадулін
Выданні

Сёння нарадзіўся Рыгор Барадулін

24 лютага 2020, 15:5615
Далучайцеся да нас