• Навіны
  • Грамадства
  • Мова
  • ТБМ
  • Культура
  • Навука
  • Выданні
  • Спорт
  • У свеце
  • Відэаслова
Наша Слова штодзень
  • 21 красавіка 2021
  • Пра нас
  • Кантакты
  • Рэкламадаўцу
Наша Слова штодзень
  • Навіны
  • Грамадства
  • Мова
  • ТБМ
  • Культура
  • Навука
  • Выданні
  • Спорт
  • У свеце
  • Відэаслова
Share
You are reading
Аляксей Сапуноў прыкіпеў душой да Віцебска і любіў яго ўсім сэрцам

Аляксей Сапуноў прыкіпеў душой да Віцебска і любіў яго ўсім сэрцам

23 сакавіка 2021, 20:14 Навука 10
Аляксей Сапуноў прыкіпеў душой да Віцебска і любіў яго ўсім сэрцам

11 сакавіка ў Музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбылося адкрыццё выставы “Руплівец беларускай даўніны”, прымеркаванай да 170-годдзя з дня нараджэння гісторыка, археографа, краязнаўца Аляксея Парфёнавіча Сапунова і да 100-годдзя Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

– Мы ведаем Аляксея Сапунова як аднаго з самых апантаных і руплівых даследчыкаў Віцебшчыны, – адзначыў на адкрыцці выставы намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі А.А. Су-ша. – Ён упершыню выявіў, апісаў, выдаў вялікі пласт першакрыніц айчыннай гісторыі. Аўтар амаль 60 кніг і брашур, шматлікіх артыкулаў, энцыклапедычных даведак. Яго грунтоўная праца “Віцебская даўніна” дагэтуль застаецца запатрабаванай фундаментальнай крыніцай па гісторыі Паўночнай Беларусі.

Аляксей Парфёнавіч Сапуноў, гімназічны выкладчык, гісторык, быў стваральнікам многіх ініцыятыў.  Ён  тварыў у межах гістарыяграфіі Расійскай імперыі, але яго працы вельмі каштоўныя і сёння, – падкрэсліў навуковец. – Віцебскі край, Дзвіна, увесь яе абсяг, прыцягвалі ўвагу Аляксея Сапунова.  Ён быў ініцыятарам вывучэння Барысавых камянёў, запісу легенд, быў аўтарам каштоўных чарцяжоў. Напрыканцы свайго жыцця ён прапанаваў кнігі з сваёй бібліятэкі І.Б. Сіманоўскаму, колішняму дырэктару Беларускай дзяржаўнай і ўніверсітэцкай бібліятэкі (сёння – НББ). Сярод іх было выданне “Статута Вялікага Княства Літоўскага” (1588). Каштоўныя кнігі былі ацэнены і закуплены нашай бібліятэкай.

Дырэктар Віцебскага абласнога краязнаўчага музея Таццяна Старынская адзначыла: 

– Аляксей Парфёнавіч Сапуноў – дастаткова знакамітая асоба ў нашым горадзе! Ля ўваходу ў Віцебскія дзяржаўны ўніверсітэт знаходзіцца бюст Сапунова, у горадзе ёсць вуліца Сапунова, епархіяльная бібліятэка носіць імя А. Сапунова. Віцебскі краязнаўчы музей захоўвае яго архіў, які налічвае больш за 600 адзінак каштоўных дакументаў.  Ім пастаянна цікавяцца даследчыкі, краязнаўцы, студэнты. І вось зараз частка дакументаў пабачыла свет у сталіцы. Віцебская зямля – багатая на вялікіх асобаў, таму наш музей пастаянна запрашае наведвальнікаў на экскурсіі. Мы ўдзячныя Нацыянальнай бібліятэцы за ўдзел у выставачным праекце.

Пра жыццё А. П. Сапунова распавяла адна з удзельніц стварэння новай экспазіцыі Таццяна Мікалаеўна Захарава:

– Беларускі гісторык, археограф і краязнавец Аляксей Парфёнавіч Сапуноў  нарадзіўся ў г.п. Усвяты ў 1851 годзе. Ён вучыўся ў Віцебскай гімназіі, а затым – у Пецярбурскім універсітэце. У 1873-96 гадах ён выкладаў у Віцебскай гімназіі старажытныя мовы і гісторыю. У экспазіцыі прадстаўлены кнігі, якія Аляксей Парфёнавіч падараваў сваёй гімназіі. Аляксей Сапуноў даследваў гісторыю, літаратуру, этнаграфію, фальклор Беларусі, ён зрабіў палеаграфічныя апісанні старажытных рукапісных помнікаў, апісаў Барысавы камяні, архівы Віцебшчыны, Магілёўшчыны, Менска.

На выставе можна пабачыць аб’ёмісты том “Віцебскай даўніны” (1883-1888), багата  ілюстраваны малюнкамі помнікаў архітэктуры, факсіміле рэдкіх кніг. Планаваўся выпуск 6 тамоў, прысвечаных гісторыі Віцебска і Віцебскай губерніі. Іншая кніга А. П. Сапунова “Гісторыя Віцебска ад старажытных часоў да пачатку ХХ стагоддзя” (1924) захавалася  ў машынапісным выглядзе.

У поўных паэзіі і замілавання радках з “Гісторыі Віцебска” аўтар апісваў сучасную яму панараму горада: “Варта палюбавацца відамі нашага горада. Дзеля гэтага лепш за ўсё стаць на Лысай гары – і вам адкрыецца цудоўная панарама. Паглядзіце направа, на поўнач: побач з велічным і цудоўным Успенскім саборам – вялізны трохпавярховы будынак духоўнай семінарыі; а далей, прыгожы губернатарскі дом, які патанае ў зеляніне садоў. Паглядзіце наперад, на захад: там, унізе, ля вашых ног, плаўна бруіцца Дзвіна, а за ёю – шырока раскінулася на раўніне Задзвінне, з яго пяццю храмамі; на ягонай ускраіне ўзвышаецца вялізны будынак вакзала; на поўнач ад яго праглядаюцца высокія вежы касцёла Св. Барбары; а там, далёка за вакзалам, узвышаюцца горы “Сасонніка” (Юр’ева горка).

Зірніце налева, на ўсход: перш за ўсё вы міжволі залюбуецеся зграбнай, быццам вытачанай са слановай косці, царквою Уваскрасенскай; за ёю, быццам для кантрасту, бачны цяжкой архітэктуры Антонеўскі касцёл; тут жа, на поўнач ад іх, узвышаецца шматпавярховая вежа гарадской думы з каланчою.

Звярніце, погляд ваш на поўдзень: за ракой Віцьбай, якая тут жа ўпадае ў Дзвіну, на высокім беразе той жа р. Віцьбы, раскінуўся Пушкінскі сад; на адным ягоным баку, на самым беразе Дзвіны,- дом Дваранскага сходу, і за ім праглядаюцца лёгкія аркі пабудаванага праз Дзвіну маста; на другім баку Пушкінскага саду – на месцы былой Замкавай гары – трохпавярховы будынак з атыкам мужчынскай Аляксандраўскай гімназіі, а за ім, на ўсход, будынак Акруговага суда, а яшчэ далей на ўсход – Мікалаеўскі сабор і архірэйскі дом – старадаўні езуіцкі будынак; далей на поўдзень ад таго ж Пушкінскага саду праглядаецца высокі дах губернскага архіва, а за ім выглядвае купал Дабравешчанскай царквы; яшчэ далей, на поўдзень, праглядаецца царква Раства і ўзвышаюцца з-за дрэваў зграбныя купалы Уваскрасенскай Заручаўскай царквы; на ўсход ад іх размешчана на самай вышэйшай кропцы горада – Пакроўская царква; на поўнач ад яе праглядаюцца алеі Сянноўскага сада, а за ім – Духаўская царква, размешчаная таксама на высокім месцы, і грандыёзны будынак жаночага духоўнага вучылішча, абкружаны векавымі дубамі”.

У асобным раздзеле ў экспазіцыі прадстаўлены працы Аляксея Парфёнавіча, прысвечаныя гісторыі Віцебшчыны і Полаччыны. Тут знаходзіцца каштоўная манаграфія  “Рака Заходняя Дзвіна” (1883), у якой сканцэнтраваны гістарычныя і гідраграфічныя матэрыялы, а асобны раздзел кнігі прысвечаны тэме “Дзвіна ў паэзіі”. Гэтую кнігу Сапуноў падараваў з дарчым надпісам рэктару Віцебскай духоўнай семінарыі  І.Х. Пічэце.

Дзякуючы даследчыку  захавалася  апісанне гістарычных лёсаў Полацкай епархіі са старажытных часоў да паловы ХIХ стагоддзя, гісторыя Спаса-Еўфрасіньеўскага манастыра, Віцебскага Успенскага сабора і царквы ў гонар прарока Іллі ў Віцебску, гісторыя полацкіх абразоў. 

У экспазіцыі прадстаўлена ліставанне Аляксея Сапунова з Е. Раманавым, У. І. Друцкім-Любэцкім, Б.І. Эпімах-Шыпілам і іншымі выбітнымі асобамі.

Выстава “Руплівец беларускай даўніны” арганізавана Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі сумесна з Віцебскім абласным краязнаўчым музеем пры ўдзеле Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь і будзе доўжыцца да 2 траўня.

Эла Дзвінская,

На здымках аўтара:

  1. Пра жыццё А. Сапунова распа-вядае Т. Захарава;
  2. На адкрыцці выставы выступаюць А.А. Суша і Т. Старынская.
Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
FaceApp састарыла 150 мільёнаў твараў па ўсім свеце. Чым гэта небяспечна?
Грамадства

FaceApp састарыла 150 мільёнаў твараў па ўсім свеце. Чым гэта небяспечна?

18 ліпеня 2019, 22:0522
Бітва на Ворскле: як Літва хацела Русь аб’яднаць
Грамадства

Бітва на Ворскле: як Літва хацела Русь аб’яднаць

14 жніўня 2019, 15:1420
Перспектывы і магчымасці для перакладчыкаў!
Грамадства

Перспектывы і магчымасці для перакладчыкаў!

19 сакавіка 2021, 15:5520
Дзеля здароўя цялеснага і духоўнага нашага народа
Грамадства

Дзеля здароўя цялеснага і духоўнага нашага народа

23 верасня 2020, 07:5720
Далучайцеся да нас