Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Мудрасць народную, продкамі дадзеную, павінны спазнаваць дзеці

Мудрасць народную, продкамі дадзеную, павінны спазнаваць дзеці

22 сакавіка 2021, 23:47 Культура 24
Мудрасць народную,  продкамі дадзеную, павінны спазнаваць дзеці

У лютым праваслаўныя хрысціяне адзначаюць адно з найбуйнейшых святаў – Стрэчанне Гасподняе. Гэтае старажытнае свята апісваецца ў Новым Запавеце і сімвалізуе сустрэчу Старога і Новага Запаветаў, старца Сімяёна і немаўляці Ісуса, чалавецтва і Збаўцы. А яшчэ нашы продкі лічылі, што на Стрэчанне,  ці Грамніцы (так называюць свята беларусы), сустракаюцца зіма і вясна.

Працягваючы знаёмства з цыклам вялікіх хрысціянскіх свят, вучні 8 “Б” класа сярэдняй школы № 11 г. Ліды наведалі Лідскі аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры, дзе прынялі ўдзел у фальклорна-анімацыйнай праграме “Ад Стрэчання да Масленіцы!”. Менавіта з гэтага дня нашы продкі ўжо пачыналі рыхтавацца да Масленіцы, да сустрэчы з вясной.

Вучні пазнаёміліся з традыцыямі святкавання Стрэчання як на Панямонні, так і ў некаторых іншых рэгіёнах Беларусі. Дзяўчаты прынялі ўдзел у гульні-карагодзе “А мы грушку пасадзілі”, стрэчанскім абрадзе “Упрыгожванне елкі”, а хлопцы памераліся сілай у перацягванні вяроўкі і прадэманстравалі свой спрыт, калі “астуджвалі аладкі”. Пачулі вучні і народныя прыметы. Так, на Стрэчанне нельга было хадзіць у лес, бо лічылася, што ваўкі ў гэты дзень “гуляюць”. На Лідчыне існавала такая прымета: “Калі на  Грамніцы лёд са стрэх ледзяшамі – тады ўраджайны год будзе на лён, ён будзе доўгі і харошы”. Яшчэ нашыя продкі ў гэты дзень выкідвалі з хаты ўсе старыя рэчы і спальвалі ў вогнішчы. А сёння гэтае вогнішча мы можам убачыць падчас святкавання праводзінаў зімы. Асаблівым атрыбутам свята Стрэчання была і застаецца сёння свечка, якую людзі асвячалі ў храме і неслі дахаты. Свечка абараняла хату ад маланкі ці пажару, яе нельга было нікому перадаваць.

На працягу гульнёвай праграмы дзеці чулі песні-вяснянкі, якія выконвалі ўдзельнікі фальклорнага гурта “Талер”, што дзейнічае пры аддзеле рамёстваў і традыцыйнай культуры горада Ліды. Стрэчанскія песні – першыя вяснянкі, і, нягледзячы на холад, нашы продкі гукалі вясну, каб яна хутчэй прыйшла і цяпло прынесла. Вучні 8 класа таксама ладзілі карагод вакол абруса і заклікалі вясну.

Удзел у гульнях, карагодах і абрадах дазволіў падлеткам дакрануцца да духоўнай спадчыны нашых продкаў. Вучні не толькі змаглі сваімі вачыма ўбачыць, як святкавалася Стрэчанне, пачуць песні-вяснянкі, але, галоўнае, адчуць душой адметнасць і значнасць свята. Іх духоўны свет узбага-ціўся новымі ўражаннямі і ведамі.

Наталля Анашкевіч,

класны кіраўнік 8 “Б” класа

СШ № 11 г. Ліды. 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ  МЕТАЛІНГВІСТЫКА
Мова

Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ МЕТАЛІНГВІСТЫКА

1 мая 2025, 21:0323
Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ  МЕТАЛІНГВІСТЫКА
Мова

Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ МЕТАЛІНГВІСТЫКА

16 мая 2025, 07:4020
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Грамадства

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

2 мая 2021, 10:3419
Развітальнае падарожжа па роднай Дзятлаўшчыне
Грамадства

Развітальнае падарожжа па роднай Дзятлаўшчыне

12 студзеня 2021, 19:1417
Далучайцеся да нас