Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Размаўляй на мове, а не пра мову

Размаўляй на мове, а не пра мову

17 сакавіка 2021, 00:03 Мова 12
Размаўляй на мове, а не пра мову

Загаловак гэтага допісу ўзяты са стэнда да Тыдня роднай мовы СШ № 15 г. Ліды. І яго пара рабіць дэвізам усяго руху за мову, і яго робяць такім ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі Лідскага раёна.

Сёлета, нягледзячы на складаную эпідэмічную і сацыяльную сітуацыю, лідскія школьнікі засталіся галоўнай ударнай сілай Агульнанацыянальнай дыктоўкі. У дыктоўцы ўдзельнічалі ўсе 34 школы раёна.  На жаль, сёлета не ўдалося атрымаць дакладныя звесткі па кожнай школе, але агульную лічбу ўпраўленне адукацыі агучыла – 7485 вучняў. Такім чынам Лідчына застаецца фарпостам Агульнанацыянальных дыктовак у Беларусі, і так ужо многія гады.

Акрамя дыктовак цэлы тыдзень ішлі самыя розныя мерапрыемствы на карысць роднай мовы. Дапамагалі школам у папулярызацыі роднай мовы 50 садкоў і тры прафесійныя ліцэі.

І гэты тыдзень ёсць просты і сціплы адказ тым, хто крычыць, што ўсё прапала, а сам нічога не робіць. На здымку ў класе СШ №15 дыктоўку пішуць 10 чалавек. І не цяжка прыкінуць, колькі павінна было прайсці такіх дыктовак, каб атрымаць 7485 удзельнікаў.

Наш кар.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

9 кастрычніка 2025, 19:5437
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0016
Смак роднае мовы
Мова

Смак роднае мовы

23 студзеня 2019, 15:1116
Сёння нарадзіўся Рыгор Барадулін
Выданні

Сёння нарадзіўся Рыгор Барадулін

24 лютага 2020, 15:5615
Далучайцеся да нас