Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Дзень роднай мовы ў Лідскім каледжы

Дзень роднай мовы ў Лідскім каледжы

16 сакавіка 2021, 23:59 Мова 53
Дзень роднай мовы ў Лідскім каледжы

Святкаванне Дня роднай мовы стала добрай традыцыяй у Лідскім каледжы ГрДУ імя Янкі Купалы. У гэтым годзе выкладчыкамі і навучэнцамі ўстановы быў падрыхтаваны  шэраг цікавых мерапрыемстваў.

Дзень роднай мовы пачаўся традыцыйна – самай масавай і папулярнай акцыяй “Гавары са мной па-беларуску”. З самай раніцы ў фае  каледжа прыхільнікі беларускай мовы сустракалі выкладчыкаў і навучэнцаў прыветлівымі словамі і запрашэннем на працягу дня гаварыць на роднай мове, уручалі кожнаму невялікія буклеты. У педагагічным корпусе каледжа  навучэнцы  пазнаёміліся з відэапрэзентацыяй, падрыхтаванай дзяўчатамі 1курса групы 84 да. На працягу дня ў бібліятэцы працавала выстава кніг да 100-годдзя з дня нараджэння І. Шамякіна і І. Мележа, а таксама былі прадстаўлены лепшыя конкурсныя малюнкі па матывах баек К. Крапівы, прысвечаныя 125-гадоваму юбі-лею байкапісца. Навучэнцамі 3 курса групы 98 па была падрыхтавана віктарына. Лепшыя знаўцы беларускай мовы і літаратуры былі ўзнагароджаны прызамі. Багата ўражанняў пакінула экскурсія навучэнцаў у Цэнтр рамёстваў і традыцыйнай культуры, дзе яны змаглі дакрануцца да скарбаў народнай творчасці і стаць удзельнікам майстра-класа па ткацтве. А вось бадай самай масавай і папулярнай па традыцыі стала  ўсеагульная дыктоўка, якую пісалі 210 навучэнцаў каледжа  1-4 курсаў усіх спецыяльнасцей.

Дзень роднай мовы праходзіць у каледжы ўжо не першы год і нязменна ахоплівае нямала цікаўных і неабыякавых да роднага слова навучэнцаў і выкладчыкаў. Далучэнне да роднага слова, літаратуры, культуры гарантавана стварае святочны настрой і пакідае шмат прыемных уражанняў, а самае галоўнае – папулярызуе наша роднае слова.

Вікторыя Шундрык, навучэнка 4 курса 

Лідскага каледжа.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Станіслаў Суднік.  ЯЦВЯЖСКІЯ  ЗАМАЛЁЎКІ
Гісторыя і краязнаўства

Станіслаў Суднік. ЯЦВЯЖСКІЯ ЗАМАЛЁЎКІ

21 кастрычніка 2026, 17:5817
Навіны Германіі. У Германіі стала больш адзіночных хатніх гаспадарак
У свеце

Навіны Германіі. У Германіі стала больш адзіночных хатніх гаспадарак

8 лютага 2023, 20:1115
Новы год і віншаванка ў Таўлая, што ля замка
Культура

Новы год і віншаванка ў Таўлая, што ля замка

2 студзеня 2019, 17:5715
Крэва на скрыжалях часу
Гісторыя і краязнаўства

Крэва на скрыжалях часу

16 ліпеня 2026, 12:2614
Далучайцеся да нас