Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Магілёўскія дыктоўкі на Дзень роднай мовы

Магілёўскія дыктоўкі на Дзень роднай мовы

10 сакавіка 2021, 20:27 Мова 67
Магілёўскія дыктоўкі на Дзень роднай мовы

У Магілёве ў ТБМ імя Ф. Скарыны ёсць свая традыцыя – на Дзень роднай мовы сабрацца ва ўтульнай зале Палаца культуры вобласці і напісаць дыктоўку паводле твора свайго выдатнага земляка. Сёлета эпідэмія ўнесла свае карэктывы, і сабрацца поплеч, на вялікі жаль, нам не ўдалося. Але сучасныя сродкі камунікацый дазваляюць нам весці сваю справу папулярызацыі нацыянальнай культуры дыстанцыйна. У гэты раз мы правялі мерапрыемства з дапамогай Вайбера.

У гэтым годзе спаўняецца 90 год з дня народзінаў нашага паэта з Магілёўшчыны Сцяпана Гаўрусёва, і  мы абралі ў якасці тэксту для нашай дыктоўкі яго верш “Рамонкавы хлопчык”. Тэкст дыктоўкі чытаў вядомы магілёўскі настаўнік Алесь Цітоў. Напярэдадні нашай дзеі былі абвешчаны самыя паспяховыя ўдзельнікі леташняга свята роднай мовы. У 2020 годзе мы пісалі дыктоўку паводле тэкста “Сівая легенда” Уладзіміра Караткевіча. Адзнаку “9” у нас атрымалі наступныя ўдзельнікі: Глухава Святлана, Лаўранцова Алена, Папова Кацярына, Стагначова Дар’я, Станкевіч Вольга. На “8” напісалі: Брындзіна Таццяна, Бутанава Ніна, Карсакоў Дзмітрый, Камісарава Дана, Цумарава Алена, Бушкова Таццяна, Сенакосава Вольга, Дымкоў Сяргей, Астанькова Вольга, Андрэй Вараб’ёў, Гулевіч Алена. Шчыра віншуем нашых пераможцаў!!!

Алег Дзьячкоў. Магілёў.

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

9 кастрычніка 2025, 19:5446
Біскуп Аляксандр Кашкевіч:  Няма такіх песняў жальбы,  пасля якіх не спявалася б алілуя
Грамадства

Біскуп Аляксандр Кашкевіч: Няма такіх песняў жальбы, пасля якіх не спявалася б алілуя

21 красавіка 2020, 08:2716
Беларускае „Слова 2019 году“ — Каліноўскі
Мова

Беларускае „Слова 2019 году“ — Каліноўскі

6 снежня 2019, 14:3216
Паэту Васілю Жуковічу – 85
літаратура

Паэту Васілю Жуковічу – 85

27 верасня 2024, 20:2616
Далучайцеся да нас