• Навіны
  • Грамадства
  • Мова
  • ТБМ
  • Культура
  • Навука
  • Выданні
  • Спорт
  • У свеце
  • Відэаслова
Наша Слова штодзень
  • 20 красавіка 2021
  • Пра нас
  • Кантакты
  • Рэкламадаўцу
Наша Слова штодзень
  • Навіны
  • Грамадства
  • Мова
  • ТБМ
  • Культура
  • Навука
  • Выданні
  • Спорт
  • У свеце
  • Відэаслова
Share
You are reading
Слова роднае – слова годнае

Слова роднае – слова годнае

9 сакавіка 2021, 11:28 Мова, ТБМ 4
Слова роднае – слова годнае

Дзень роднай мовы на Скідзельшчыне

З  нагоды Міжнароднага дня роднай мовы  ва ўстановах адукацыі і культуры Скідзельшчыны ладзіліся разнастайныя мерапрыемствы, актыўнымі арганізатарамі і ўдзельнікамі якіх былі сябры мясцовай суполкі Таварыства беларускай мовы.

Ва ўстанове адукацыі яслі-сад № 1 г. Скідзеля (загадчык Людміла Іванаўна Чыжык) прайшло свята роднай мовы. Выхаванцы размаўлялі на беларускай мове, былі праведзены розныя забавы, якія дазволілі дзяўчынкам і хлопчыкам больш глыбока даведацца пра сваю мову. З віншаваннямі і падарункамі да дзяцей садок наведалася сябра суполкі ТБМ, кіраўнік літаратурна-краязнаўчага музея в. Мількаўшчына Таццяна Анатольеўна Савянкова.              

Тыдзень  беларускай мовы і літаратуры ў Другой скідзельскай школе пачаўся са свята “Мова краіны маёй”. Пад кіраўніцтвам настаўніцы роднай мовы Алены Аляксандраўны Бычэнка ў форме гульні “Што? Дзе? Калі?” вучні здзейснілі падарожжа па краіне ведаў. Дапамогу меншым дзецям аказвалі старшакласнікі, якія таксама выступілі ў ролі журы. Вучні выконвалі цікавыя заданні, папрацавалі і карэктарамі, і мовазнаўцамі, і фалькларыстамі, паслухалі беларускія песні і вершы беларускіх класікаў. Асабліва ўдзельнікам спадабалася заданне “Фанты”,  дзе неабходна было адгадаць слова па-беларуску. Вясёлая і шчырая атмасфера нікога не пакінула абыякавым.

Літаратурная гасцёўня “Шануй сваю мову” запрасіла да сябе на сустрэчу вучняў 8 і 10-х класаў, кіраўніка музея ў в. Мількаўшчына, сябра ТБМ Таццяну Анатольеўну Савянкову, настаўнікаў школы. Вучні 8 “В” класа, адзінага ў горадзе класа з беларускай мовай навучання, са сваім класным кіраўніком Аленай Мікалаеўнай Волчак падрыхтавалі цікавую праграму: вершы, загадкі, песні на словы беларускіх паэтаў.  Прысутныя пазнаёміліся з невядомымі захапленнямі нашай зямлячкі – знакамітай пісьменніцы Элізы Ажэшкі, з яе літаратурнымі творамі.

Сярод вучняў СШ №3 г. Скідзеля падчас  тыдня, прысвечанага святкаванню Міжнароднага дня роднай мовы, гучалі звароты “Гавары са мной па-беларуску”.  Падчас музычных  перапынкаў і класных гадзінаў школьнікі спявалі беларускія песні, удзельнічалі ў конкурсах  чытальнікаў і перакладчыкаў, абменьваліся віншаванкамі з днём роднай мовы, называлі свае любімыя беларускія слоўкі, атрымліваючы за гэта цукеркі альбо кавалачкі смачнага пірага ў святочных упакоўках, спецыяльна спечанага мамай адной з вучаніц школы. Дарэчы, як адзначыла настаўніца беларускай мовы і літаратуры Ірына Антонаўна Кошчыц, бацькі ахвотна падключыліся да Тыдня роднай мовы шляхам удзелу ў дыстанцыйным сходзе па тэме: “Як пачаць размаўляць па-беларуску ў сваёй сям’і”.

smart

Не абышлося і без цікавых, захапляльных, і, галоўнае, запамінальных класных гадзінаў, якія правялі госці школы. Сябра скідзельскай суполкі ТБМ, паэтка Тамара Мазур правяла  незвычайнае падарожжа ў краіну “Літарынка”. З дапамогай створанай ёю чытанкі-маляванкі, яна падахвоціла вучняў да выразнага чытання, а затым падрадковага і зместавага перакладу вершаў з беларускай на рускую мовы. Патлумачыла розніцу між мовамі гутарковай, літаратурнай і мовай літаратуры, а таксама прычыны, з-за якіх неабходна валодаць як мага большай колькасцю моваў, але найперш – роднаю.

Са старшакласнікамі сустрэлася гарадзенская паэтка, сябра суполкі ТБМ  Галіна Самойла, якая родам з вёскі Бандары, што непадалёку ад Скідзеля. Галіна Сямёнаўна –  зямлячка і пляменніца паэта Міхася Васілька. Яна прачытала свае вершы са зборніка “Зоркі над маўклівай адзінотай” і часопіса “Новы замак”. Расказала аб безэквівалентнай беларускай лексіцы ў адносінах да рускай мовы і пазнаёміла з прыкладамі яе выкарыстання ў сваёй кніжцы для дзяцей “Паляцелі птушкі ў вырай”.

З  цікавасцю вучні трэцяй скідзельскай школы слухалі  кіраўніка літаратурна-краязнаўчага музея вёскі Мількаўшчына Таццяну Савянкову, сябра мясцовай суполкі ТБМ. Яна расказала аб славутасцях іх малой радзімы і ў захапляльна-гульнёвай форме правяла прэзентацыю кнігі “Зельнік Элізы Ажэшкі”.

 

Хочацца верыць, што і арганізатары, і ўдзельнікі, якія душой і сэрцам дакрануліся да святкавання дня роднай мовы,  заўсёды з любоўю і гонарам будуць размаўляць па-беларуску.

 Сябры Скідзельскай суполкі  ТБМ

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
FaceApp састарыла 150 мільёнаў твараў па ўсім свеце. Чым гэта небяспечна?
Грамадства

FaceApp састарыла 150 мільёнаў твараў па ўсім свеце. Чым гэта небяспечна?

18 ліпеня 2019, 22:0522
Бітва на Ворскле: як Літва хацела Русь аб’яднаць
Грамадства

Бітва на Ворскле: як Літва хацела Русь аб’яднаць

14 жніўня 2019, 15:1420
Дзеля здароўя цялеснага і духоўнага нашага народа
Грамадства

Дзеля здароўя цялеснага і духоўнага нашага народа

23 верасня 2020, 07:5719
Перспектывы і магчымасці для перакладчыкаў!
Грамадства

Перспектывы і магчымасці для перакладчыкаў!

19 сакавіка 2021, 15:5519
Далучайцеся да нас