Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Выстава кніжнай графікі Illustratio

Выстава кніжнай графікі Illustratio

2 сакавіка 2021, 21:09 Культура 19
Выстава кніжнай графікі Illustratio

З  16 лютага ў Нацыянальнай бібліятэцы працуе выстава кніжнай графікі  “Illustratio. Разнастайнасць тэхнік ілюстравання”, якая дэманструе высокі мастацкі  ўзровень упрыгожвання кніг і лепшыя ўзоры нацыянальнага кнігавыдання. Графічныя працы ў тэхніцы афорту, літаграфіі, лінарыту, дрэварыту перадаюць увесь складаны і захапляльны працэс ілюстравання твораў сусветнай класікі, зборнікаў паэзіі, дзіцячых казак. Адкрыццё выставы супадае па часе з правядзеннем  у лютым у Менску традыцыйнага Міжнароднага кніжнага кірмашу.

У экспазіцыі прадстаўлены працы знаных мэтраў, вядомых кніжных графікаў: Георгія Паплаўскага, Міколы Купавы, Паўла Татарнікава, а таксама выкладчыкаў  і студэнтаў факультэта  дызайну  і  кафедры графікі мастацкага факультэта Беларускай акадэміі мастацтваў.

Выстава знаёміць з рознымі тэхнікамі ілюстравання кніг: дрэварытам, лінагравюрай, гравюрай па метале, сучаснай камп’ютарнай графікай. У адкрыцці выставы прынялі ўдзел дэкан мастацкага факультэта БДAM Ганна Конанава, вядомыя мастакі-графікі Юры Хілько, Андрэй Басалыга і іншыя асобы.

Той, хто цікавіцца мастацтвам афармлення кніг, зможа даведацца пра майстроў, якія аздаблялі кнігі гравюрамі па метале. Такімі майстрамі былі Альбрэхт Дзюрэр, Тамаш Макоўскі, Георгі Паплаўскі і іншыя мастакі. У старадаўняй, спрадвечнай тэхніцы дрэварыту працавалі майстры, якія ўпрыгожвалі кнігі Ф. Скарыны, а таксама нямецкі графік Альбрэхт Дзюрэр, французскі ілюстратар  Жан-Мішэль Папіён, англійскі мастак Эдмунд Эванс і беларускія творцы: Саламон Юдовін, Ібрагім Гямбіцкі і іншыя. Тэхнікай літаграфіі займаліся Эжэн Дэлакруа, П.-А. Рэнуар, Пабла Пікаса і іншыя мастакі. Вуглём і алоўкамі пісалі Леанарда да Вінчы, Эдгар Дэга і Анры Маціс.

Арыгінальнымі рашэннямі вызначаюцца сёння творы маладых мастачак: Кацярыны Коўзусь, Марыі Варанкевіч, Крысціны Булас, Веранікі Несцярук і іншых. Абуджаюць фантазію акварэльныя малюнкі, якімі аздоблены казкі розных народаў свету.

Э. Дзвінская, фота аўтара.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
ХХІ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі
Культура

ХХІ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі

28 чэрвеня 2022, 20:0816
2 красавіка – Вербніца
Грамадства

2 красавіка – Вербніца

29 сакавіка 2023, 07:3215
100 гадоў з дня нараджэння мастака Леаніда Шчамялёва
Культура

100 гадоў з дня нараджэння мастака Леаніда Шчамялёва

17 лютага 2023, 15:4915
У Берасці адкрылі памятны знак на былой сінагозе
Грамадства

У Берасці адкрылі памятны знак на былой сінагозе

19 снежня 2018, 10:2314
Далучайцеся да нас