Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
ПАДЗЯКА ЗА МОВУ

ПАДЗЯКА ЗА МОВУ

24 лютага 2021, 20:52 Мова, ТБМ 35
ПАДЗЯКА ЗА МОВУ

Падсумоўваючы вынікі 2020 года, у набліжэнні Дня роднай мовы сябры Нясвіжскай раённай арганізацыі ўзнагародзілі шанавальным лістом супрацоўніцу раённай газеты “Нясвіжскія навіны” Вольгу Кандрукевіч (на фотаздымку злева).

Гэта той прыемны выпадак, калі ёсць за што ганараваць і шчыра дзякаваць. Спадарыня Вольга  піша нязменна па-беларуску.  Родная мова надае яе нататкам, нарысам і рэпартажам шчырасці гаворкі, пераканальнасці зместу,  пачуццёвага выяўлення, мясцовага каларыту: як-ніяк, а  раёнка – гэта газета найперш пра сваё, блізкае, местачкова-вясковае – пра перадавога камбайнера, 100-гадовы юбілей вясковай доўгажыхаркі, ганаровых землякоў, народныя калектывы.

У 2020 годзе спадарыня Вольга з ахвотай  узялася за ажыццяўленне новага газетнага праекта “Дзіцячая старонка” – выключна беларускамоўнага і, як усім відавочна, вельмі надзённага. Кожны яе выпуск  пачынаецца ўступным словам вядоўцы да маленькіх чытачоў і іх бацькоў, парадамі і падказкамі. Знаходзіцца на газетнай старонцы месца вершам вядомых беларускіх паэтаў, народным прыказкам, прымаўкам, загадкам і лічылкам,  пацешкам і забаўлянкам, рэбусам і шматлікім іншым заданням на веды, досціп і кемлівасць. Хоць старонка багата ілюстраваная, каляровая, але і маленькім карыстальнікам ёсць месца для ўласных размалёвак, падбору колераў па адпаведнасці і густу.

– Падрыхтаваць такую старонку значна цяжэй, чым напісаць прывычны артыкул, кажа спадарыня Вольга. – Праца вымагае непрывычных падыходаў . Але ж тым і цікавая! Асабліва падахвочвае мяне разуменне той карысці, якую нясе “Дзіцячая старонка” ў сем’і падпісчыкаў. Гэта дадатковыя прыемныя кантакты бацькоў і дзяцей, інтэлектуальнае развіццё,  далучэнне да роднай мовы праз цікавае баўленне вольнага часу.

“Дзіцячай старонцы” ўсяго толькі год. Пажадаем ёй доўгага лёсу, а Вользе Кандрукевіч  і надалей творчага імпэту.

Вольга Карчэўская. Нясвіж.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
15 верасня — падарожжа на Мёршчыну, у край журавоў і журавін
Грамадства

15 верасня — падарожжа на Мёршчыну, у край журавоў і журавін

6 верасня 2019, 09:4022
З новым годам!
Грамадства

З новым годам!

1 студзеня 2020, 08:0521
Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка
Грамадства

Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка

7 сакавіка 2023, 15:0021
Прайшлі лекцыі "Гістарычнай школы" з Алегам Трусавым
Навіны

Прайшлі лекцыі "Гістарычнай школы" з Алегам Трусавым

20 верасня 2018, 09:0920
Далучайцеся да нас