Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Алена Анісім: На тым баку дзейнічаюць антыбеларускія сілы

Алена Анісім: На тым баку дзейнічаюць антыбеларускія сілы

16 лютага 2021, 22:38 ТБМ 34
Алена Анісім:  На тым баку дзейнічаюць антыбеларускія сілы

Старшыня Таварыства беларускай мовы Алена Анісім пракаментавала магчымасць прызнання бел-чырвона-белага сцяга экстрэмісцкім.

Алена Анісім:

– Шчыра кажучы, яшчэ год таму ніхто не мог і падумаць, што бел-чырвона-белы сцяг могуць прызнаць экстрэмісцкім. Іншая справа, што трывожныя званочкі ўжо былі раней. Калі гербу “Пагоня” надалі статус гістарычна-культурнай каштоўнасці, то бел-чырвона-белы сцяг такі статус не атрымаў, нягледзячы на розныя захады грамадскасці. Акадэмія навук выступіла супраць, і ўжо гэта павінна было насцярожыць. З іншага боку, не чакалася, што гэта дойдзе да такой сітуацыі, калі не толькі-бел-чырвона-белы сцяг акажацца пад забаронай, а нават такое спалучэнне колераў на вопратцы, на вокнах ці нават на снегавіку. Адпаведна робяцца ўсе захады, каб забараніць яго, ідзе пераслед усёй такой жа каляровай гамы. Гэта сведчыць пра тое, што на тым баку дзейнічаюць антыбеларускія і антынацыянальныя сілы.

РР:

– Мяркуеце, што бел-чырвона-белы сцяг усё-такі прыраўняюць да экстрэмісцкай сімволікі?

Алена Анісім:

– Пакуль мне складана зразумець, якая сёння раскладка сілаў у тых, хто пры ўладзе. Думаю, нават у найбольш адданых рэжыму асобаў не ўсё пакуль страчана і згублена ў плане стаўлення да нацыянальнага…

Кастусь Заблоцкі,

Беларускае Радыё Рацыя.

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У роднай школе
літаратура

У роднай школе

17 мая 2026, 09:4617
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Грамадства

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

2 мая 2021, 10:3416
«Менск — гэта эўрапейскі Нью-Ёрк». Дзяўчына з Босьніі расказала, чаму вывучыла беларускую мову.
Грамадства

«Менск — гэта эўрапейскі Нью-Ёрк». Дзяўчына з Босьніі расказала, чаму вывучыла беларускую мову.

10 снежня 2018, 08:5415
Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль
Грамадства

Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль

10 снежня 2018, 09:0315
Далучайцеся да нас