12 студзеня 2021 г. споўнілася б 80 гадоў музыку, Народнаму артысту СССР і Беларусі, заснавальніку і нязменнаму кіраўніку ансамбля “Песняры” Уладзіміру Мулявіну. Але цягам гадоў розныя часткі беларускіх культурнікаў свята амаль не адзначаюць: адныя пасыпаюць героя трюізмамі агульнага карыстання, іншыя, спрошчваючы ролю, абыходзяцца археалагічнымі адпіскамі аб успамінах. Аднак значнасць асобы Уладзіміра Мулявіна, якога, нібыта, не існуе ні ўва адным з нясшытых ласкутоў беларускага міру, як спяваў Л. Вольскі, ані ў Менску, ані ў Мінску, усё ж такі, нягледзячы на нязрынную часцінку “бы” мемарыяльнай даты, патрабуе эскалацыі ўвагі і перасэнсавання вартасці.
Мулявін можа адчыніць Беларусь для беларусаў
“Уладзімір Мулявін – гэта фенаменальны чалавек, які нарадзіўся на Урале – і стаў гэткім жа вобразам беларуса, як купалаўскі Гусляр ці коласаўскі Сымон”, – напісаў з нагоды даты паэт У. Някляеў. І сапраўды, неверагодная мелодыка мулявінскіх фантазый, тонкая праца з музычным інструментамі і вакалам стварылі ўмовы для нараджэнне цуду – народныя матывы і класічныя беларускія вершы набылі вечнае жыццё ў акустычным вымярэнні, унутры якога некалькіх пакаленняў вялізарнай ўсесаюзнай грамады слухачоў упершыню заспявалі па-беларуску. Але галоўнае дасягненне кіраўніка ансамбля Мулявіна ў тым, як адным са старых памінальных фільмаў казалі паэты У. Някляеў і У Арлоў, што Мулявін, як і М. Гогаль ува Украіне, напітаў беларушчыну асаблівым смакам, адчыніўшы яе ня толькі для свету, але для саміх беларусаў. Роўна так мільены беларусаў пазнаеміліся з беларускай культурай, ад імя якой і працаваў Мулявін.
Песні, якія падораць асалоду звацца беларусам
У музеі імя Мулявіна ці “Песняроў”, верагодна, дастаткова дарэчна глядзеліся б і “Волагда”, і “Белавежская пушча”, і “Беларусія”, ці іншыя эстрадныя шлягеры тагачасных песеннікаў. Але дзеля таго, каб “учуць пад сабою краіну” і адчуць асалоду звацца беларусамі трэба звярнуцца да іншых пяшчотных прыгажунь, якія пабачылі свет дзякуючы Мулявіну.
Напрыклад, чароўная народная “Купалінка”. Песня, складзеная на верш М. Чарота, можа і не мае прамога дачынення да Мулявіна, але ж без яго гэтая кампазіцыя імела б іншы выгляд. Справа нават ня толькі ў цудоўная аранжыроўцы, якую Мулявін надаў песні да запісу 1971 г., але таксама ў той патрабавальнасци, якую кіраўнік ансамблю меў у справах рэпетыцый. Саўдзельнікі і сучаснікі распявядаюць пра шмагадзінныя трэнінгі на сцэне Беларускай дзяржаўнай філармоніі, дзе бясконца даыгрываліся і прапяваліся партыі. Дзякуючы гэтаму ў “Песнярах” з’явіліся сапраўдныя “залатыя” галасы і “цудадзейныя” рукі, якія і зрабілі “Купалінку” ціхай, меладычна вышытай бас-гітарай, дэлікатнымі ўдарнымі і электрапіана. “Купалінка” ня тое, што падобная на нейкія гармоніі блюзменаў ці нават “Пінк Флойд”, але для тутэйшчыны яна лепшая за іх, бо аніякі “Пінк Флойд” не мае дачынення ані да добрага вакальнага выканання, ані да нацыянальнай спадчыны.
У 1989-1991 гг. “Песняры” запісалі канцэртную праграму “Вянок”, у якую ўвайшлі песні, напісаныя на вершы пераважна з аднаімённага зборніку беларускага паэтычнага класіка М. Багдановіча. Адзін з найлепшых вакалістаў ансамбля, Валерый Дайнека, выканаў напісаную Мулявіным песню “Слуцкія ткачыхі” з філіграннай дакладнасцю, пранізліва апрацаваўшы кожны гук даволі спецыфічным, але незабыўным голасам. Цікава пры гэтым, што ніякіх слуцкіх ткачых у беларускай гісторыі не было і быць не магло: цяжкасць тагачаснай апрацоўкі тканіны, згодна з экспертамі, дазваляе казаць з упэўненасцю пра існаванне толькі слуцкіх ткачоў.
https://www.youtube.com/watch?v=DxUwyDtTbds
Адна з рысаў Мулявіна, якая зрабіла яго звышпаспяховым кіраўніком ансамбля, – ён падбіраў цудоўныя кадры і даваў ім прастор для творчасці. Калі Мулявін склаў песню на верш з “Вянка” “Максім і Магдалена”, выконваў яе вакаліст “незалатога” складу ансамбля Ігар Пеня. Радкі распавядаюць пра хлопца Максіма, які ідзе ў разнос з-за разбітага кахання да Магдачкі, Магдалены: хлопец п’е, гуляе на ўсе грошы, прапівае крыж – і вакал Пені такі ж рэзкі, разнузданы, разгульны. Да таго ж, моцны голас, па шчасці, дазваляў выканаўцу праводзіць вельмі смелыя акустычнаыя атакі, упрыгожваючы песню.
Уладзімір Мулявін так добра выканаў сваю культурна-гістарычную ролю стваральніка беларускага мас-культу, што некаторыя часам нават забываюць, што майстар быў не беларускім, але ж расійскім нараджэнцам, і патрапіў у Беларусь на вайсковую службу са Свярдлоўску. Пасля павіннасці Мулявін вырашыў застацца ў Мінску, дзе праз некаторы час і заснаваў у 1969 г. ансамбль, спачатку названы “Лявоны” (гэтым словам у прыніжальным сэнсе замежнікі называлі ўсіх беларусаў), а ў 1970 г. пераіменаваным у “Песняроў”.
Вяртанне “Пагоні”
У праграме “Вянок” была таксама і знакамітая песня “Пагоня”. Прадрказальна, што кампазіцыя набыла сваё жыццё толькі на рубяжы 1980-1990-х гг., калі савецкая ўлада рыхтавалася абрынуцца ў вечнасць. Спазненне не выглядае нейкім цудам, бо калі ў пэўнай ступені цэнтральная савецкая ўлада падтрымлівала беларушчыну (вядома пра асабістую любоў Л. Брэжнева і П. Машэрава да ансамбля), то радкі “старадаўняй “Пагоні” не разбіць, не спыніць, не стрымаць” яўна не ўваходзілі ў пералік слоганаў, пажаданых для распаўсюду.
У. Мулявін, Свярдлоўск, пачатк 1980-х гг.
Затое ў “дзевяностых” вяртанне “Пагоні” у беларускае жыццё апынулася адразу па многіх накірунках: у дзяржаўнай сімволіцы, у мастацтве, а таксама ў кампазіцыі Уладзіміра Мулявіна. Што праўда, можна было б заўважыць нейкую кан’юнктурнасць з’яўлення мулявінсай “Пагоні” у зручны для гэтага час, але вынік той творчай працы не пакідае ў душы слухача ніякіх іншых адчуванняў, акрамя захаплення працай майстра. І калі ў якасці афіцыйнага гімна Беларусі мулявінская “Пагоня” мжа падацца збыт эмацыйная, то для распальвання пачуцця нацыянальнай годнасці – у самы раз.
Уладзімір Мулявін і нацыянальны пантэон
Акрамя таго, па чым У. Мулявіна ведаюць у краінах былога Саюзу, “Песняры” напісалі шмат арыгінальнага і з выдумкамі, як “Расстраляная песня” памяці чылійскага спявака ці альбом, прысвечаны паэзіі шатландца Р. Бёрнса; альбо, наадварот, звычайнага для тых часоў, звязанага з замоўленай памяцюю пра Вялікую вайну. Але ж і вакальна-інструментальны ансамбль, і кіраўнік Мулявін – гэта перш за ўсё музыкі беларускія, дзеячы ня толькі савецкай, але і беларускай культуры.
Лёс, наканаваны Мулявіну, выгукнуў яго ў Беларусь, ў Беларускую філармонію, каб разам з кампазітарам І. Лучанком вандраваць па Палессі ў пошуках народных музычных матываў і спеваў, каб “з нуля” вывучыць беларускую мову, не каланізаваць, але лакализавацца, сабраць найлепшы калектыў у гісторыі беларускай музыкі і праспяваць пад нацыянальными сімваламі купалаўскую “Малітву”, прысягу на вернасць Беларусі.
Часам здараецца, што нацыянальны пантэон прамаўляецца дзеля змяшчэння памерлых людзей, ахоўнікі якіх, чальцы-танатолагі, займаюцца пакланеннем попелу. Наадварот, цудоўная мулявінская ці нават “песняроўская” песня – гэта спадчына, якая, пры ўсім недахопе ўвагі да сабе, усё яшчэ мае вялізарны капітал вартасці ў справах падтрымання вагню, нараджэння і жыццязабеспячэння самаасэнсавання чалавека ў якасці дзейнай адзінкі беларушчыны. Але пакуль галасы тых, хто артыкулюе Уладзіміра Мулявіна як героя тонуць у інфармацыйным шуме бесталентнасці, часоўшчыны і пазіравання, выток рызыкую загінуць.
Ці моцных постацяў хапае і без яго?
Яўген Балінскі, публіцыст, студэнт ЕГУ.