Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Выспачкі беларускай культуры ў новым музеі ў Жлобіне

Выспачкі беларускай культуры ў новым музеі ў Жлобіне

9 лютага 2021, 21:15 Культура 36
Выспачкі беларускай культуры  ў новым музеі ў Жлобіне

У лістападзе мінулага 2020 года ў Жлобіне ва ўрачыстай абстаноўцы быў адкрыты новы будынак гістарычна-краязнаўчага музея.

Дзяржаўная ўстанова культуры “Жлобінскі гісторыка-краязнаўчы музей” была заснавана ў верасні 1987 года ў выніку рэарганізацыі грамадскага музея народнай славы, які быў створаны па ініцыятыве жлобінскага краязнаўца, настаўніка гісторыі, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны Івана Фёдаравіча Талкачова. А 15 лютага 1992 г. музей быў адкрыты для наведвальнікаў – у дарэвалюцыйным драўляным будынку былога касцёла.

Новы двухпавярховы будынак – гэта пабудова былога дзіцячага садзіка, які быў закрыты яшчэ на пачатку 1990-х гадоў. Шмат часу ішла барацьба паміж рознымі ўстановамі, у тым ліку і адным з банкаў, каб размясціцца тут (у цэнтры горада). Але, дзякуючы прынцыповай пазіцыі тагачаснага старшыні гарвыканкама Уладзіміра Канстанцінавіча Ерафеева (1939-2020), які, акрамя усяго быў і краязнаўцам, гэты будынак захавалі для будучага музея.

Месца ў старым будынку было мала. Таму там дзейнічала толькі 6 экспазіцыйных залаў. А ў новым – ужо 16. Знайшлося тут месца і для матэрыялаў, якія тычацца беларускай культуры. Гэта экспанаты нацыянальнага адзення мінуўшчыны, характэрныя для Гомельшчыны. А таксама –  матэрыялы пра творчасць і дзейнасць вядомых беларускіх пісьменнікаў і паэтаў – ураджэнцаў Жлобіншчыны: ганаровага грамадзяніна г. Жлобіна, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, сябра Саюза пісьменнікаў СССР Уладзіміра Федасеенкі (1926-2018), ганаровага грамадзяніна г. Жлобіна, удзельніка ВАВ, сябра Саюза пісьменнікаў СССР Аляксандра Капусціна (1924-1996), удзельніка ВАВ, сябра Саюза пісьменнікаў СССР Міколы Лупсякова (1919-1972), ганаровага грамадзяніна Жлобінскага раёна, сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі і Саюза мастакоў Беларусі Генадзя Говара (нар. 1945 г.), удзельніка ВАВ, сябра Саюза пісьменнікаў СССР Хведара Жычкі (1927-2007), сябра Саюза пісьменнікаў СССР  Міхася Чавускага (1904-1984), сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі, заслужанага работніка адукацыі Рэспублікі Беларусь Васіля Рагаўцова (1952-2016), сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў Уладзіміра Содаля (1937-2015), а яшчэ беларускай паэтэсы Людмілы Шадукаевай (нар. 1951 г.) і пісьменніцы Валянціны Кадзетавай-Арэставай (нар. 1951 г.), якія нарадзілся па-за межамі Жлобіншчына, але іх лёс цесна звязаны з гэтым краем.

Мікалай ШУКАНАЎ,

краязнаўца, г. Жлобін.

На фота аўтара: 1. Новы музей; 2. Кнігі і ўласныя рэчы Аляксандра Капусціна; 3. Кнігі і аўтограф Хведара Жычкі; 4.  Кнігі Міколы Лупсякова; 5.  Яшчэ адна выспачка беларушчыны ў музеі.

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5919
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0017
"Кракаўскія калядныя батлейкі»
Грамадства

"Кракаўскія калядныя батлейкі»

15 лістапада 2018, 00:0416
На дзіцячым «Еўрабачанні» ў Мінску перамагла дзяўчынка з Польшчы
Грамадства

На дзіцячым «Еўрабачанні» ў Мінску перамагла дзяўчынка з Польшчы

26 лістапада 2018, 09:1715
Далучайцеся да нас