Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
“Люстэрка творчасці” раскрыла творчы шлях мастачкі і паэткі Лідчыны Ірыны Вашкевіч

“Люстэрка творчасці” раскрыла творчы шлях мастачкі і паэткі Лідчыны Ірыны Вашкевіч

9 лютага 2021, 09:50 Культура 26
“Люстэрка творчасці” раскрыла творчы шлях мастачкі і паэткі Лідчыны Ірыны Вашкевіч

28 студзеня ў Лідскім палацы культуры адбылася творчая сустрэча лідскай мастачкі і паэткі Ірыны Вашкевіч са студэнцкай аўдыторыяй і з людзьмі, якія цікавяцца культурай у розных яе праявах.

Ірына працуе ў аддзеле рамёстваў і традыцыйнай культуры ГУ “Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці” кіраўніком народнага лялечнага тэатра “Батлейка”. Аддзел рамёстваў – гэта выдатная платформа для творчасці і  фантазіі, рэалізацыі ідэй, вывучэння беларускай культуры і традыцый.

Вядоўца вечара Лаліта Кумпель гутарыла з госцяй пра этапы станаўлення і творчага росту, натхненні для стварэння прац на выяўленчым і літаратурным шляху.

Для гасцей вечара Ірына прадставіла калекцыю палотнаў у тэхніцы алейнага жывапісу, прэзентацыю студэнцкіх прац, відэа ў тэхніцы пескаграфіі, зачытвала вершы, якія ўвайшлі ў міжнародную складанку ўкраінскага выдаўца  2019 г. Трэба адзначыць, што мерапрыемства адбывалася на фоне маляўнічай сцяны “Музы мастацтва”, якую Ірына распісала для Палаца культуры г. Ліды ў 2014 годзе.

– Уменне заўважаць прыгажосць у самых простых рэчах, натхняцца нашай прыродай, меладычнасцю роднай мовы, культурнымі традыцыямі сваёй зямлі, – усё гэта – невычэрпная крыніца для маёй творчасці, – падкрэсліла Ірына.

Удзельнікі калектыва народнага лялечнага тэатра “Батлейка” падрыхтавалі падарунак для гледачоў. Ім стаў спектакль “Зімовыя прыгоды Юрася і Ганкі”, рэжысёрам і сцэнарыстам якога з’яўляецца Ірына. Сталая і дзіцячая аўдыторыя з вялікай увагай і цікавасцю сачыла за прыгодамі галоўных герояў п’есы. Вясёлая музыка ў народных матывах і пацешныя персанажы нікога не пакінулі абыякавымі.

Вечар з харызматычнай Ірынай Вашкевіч завяршыўся ў добразычлівай і ветлівай атмасферы. Дзякуючы прафесійнай працы арганізатараў мерапрыемства, а таксама ўтульнай зале Палаца культуры, у гледачоў засталіся толькі прыемныя ўражанні.

 Метадыст аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры

ДУ “Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”

Дыдышка І.М.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5919
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0019
Тэксты для ХV Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Анатоль Іверс.  ЁН АДКРЫЎ МНЕ БЕЛАРУСЬ
Мова

Тэксты для ХV Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Анатоль Іверс. ЁН АДКРЫЎ МНЕ БЕЛАРУСЬ

9 лютага 2022, 22:2217
Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка
Грамадства

Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка

7 сакавіка 2023, 15:0016
Далучайцеся да нас