Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
З ЖЫЛКАМ У НОВЫ ГОД

З ЖЫЛКАМ У НОВЫ ГОД

3 лютага 2021, 00:06 Выданні, ТБМ 38
З ЖЫЛКАМ У НОВЫ ГОД

2020 год нясвіжскія талакоўцы пражылі па календары “Маляванкі” са шматгадовай аўтарскай серыі Валера Дранчука “Маляўнічая Бацькаўшчына”. Прысвячаўся ён   120-годдзю Уладзіміра Жылкі.

Юбілейны год мінуў, а вось каляндарная тэма паэта з нясвіжскіх Макашоў прадаўжаецца. Сямейная пара Вячаслаў і Нона Букі – актыўныя ўдзельнікі грамадскіх акцый па ўшанаванні памяці земляка – прапанавалі электронны варыянт свайго календара на 2021 год. Ён аздоблены фотаздымкамі макашоўскіх краявідаў і дапоўнены вершамі паэта з берагоў Ушы.

Пад штандар бел-чырвона-белы

Гартуйся раць, адважна, смела,

Адважных, храбрых ваяроў!

…Пад знак Літоўскае Пагоні

Абараняць краіны гоні,

Народ забраны вызваляць,

Ісці к святлу, святлом палаць –

Спяшайся той, хто к волі рвецца,

Ў кім беларуса сэрца б’ецца.

 

Усе ахвотныя могуць раздрукаваць чатырнаццаць старонак у патрэбным для сябе фармаце ды зноў жыць па календары  “песняра красы”, пераняўшы яго змагарны дух і веру ў тое, што  “абуджаны народ быліц дазнае сказ”. Папрасіць эл. версію календара можна па электроннай пошце buko.nonna@yandex.by

Асабліва прыдасца каляндар жыхарам вёскі Макашы, вучням ды настаўнікам мясцовай школы, работнікам устаноў культуры. Як падаецца, яны перш за іншых мусяць шанаваць свайго земляка ды  па добрым  прыкладзе аўтараў згаданых календароў рупіцца пра цікавыя формы папулярызацыі яго спадчыны.

Вольга Карчэўская.

Нясвіж.

На фота:

  1. Старонка календара.
  2. Вячаслаў Бука каля помніка У. Жылку ў Макашах.
Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Станіслаў Суднік.  ЯЦВЯЖСКІЯ  ЗАМАЛЁЎКІ
Гісторыя і краязнаўства

Станіслаў Суднік. ЯЦВЯЖСКІЯ ЗАМАЛЁЎКІ

11 кастрычніка 2026, 16:3815
Час прывёў на Парнас
літаратура

Час прывёў на Парнас

21 лютага 2025, 09:0415
19 стагоддзе беларускай мовы
Мова

19 стагоддзе беларускай мовы

7 верасня 2020, 09:0814
У беларускае неба пайшоў Валер Санько
Грамадства

У беларускае неба пайшоў Валер Санько

8 снежня 2020, 19:0614
Далучайцеся да нас