Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Узнагароды за руплівасць на ніве беларушчыны

Узнагароды за руплівасць на ніве беларушчыны

3 лютага 2021, 00:14 ТБМ 36
Узнагароды за руплівасць на ніве беларушчыны

На чарговай Радзе ТБМ ганаровымі граматамі за пашырэнне і адраджэнне беларускай мовы ў грамадскім жыцці былі ўзнагароджаны Валянціна Карлаўна Раманцэвіч і Алесь Георгіевіч Рымша.

Мы пагутарылі з Алесем Рымшам, старшынём Наваполацкай суполкі ТБМ імя Ф. Скарыны.

– Спадар Алесь, раскажыце, калі ласка, як даўно Вы ўзначальваеце Наваполацкую філію ТБМ?

– Наваполацкая арганізацыя – адна са старэйшых у краіне. Заснавальнікам яе з’яўляецца вядомы палітык і мовазнавец Лявон Баршчэўскі. Я ўзначальваю арганізацыю з 1995 года. У нашай цэнтральнай суполцы – 24 чалавекі з Полацка і Наваполацка. У лепшыя часы колькасць сяброў даходзіла да 60-ці. Мы падтрымліваем усе ініцыятывы Таварыства, выпісваем газеты, пералічваем сродкі.

У 90-тыя гады да нас прыязджалі Рыгор Барадулін і Генадзь Бураўкін, Васіль Сёмуха, пазней у нас выступалі Уладзімір Арлоў і Міхась Скобла.

– А цяпер некалькі словаў пра сябе.

– Я працаваў у спартовай галіне, быў дзіцячым трэнерам па плаванні, падтрымліваў дзіцячы хакей, масавыя віды спорту. А нарадзіўся я ў вельмі прыгожым месцы, у будынку панскага палаца ў Расонах у 1953 годзе. Там знаходзілася раённая бальніца, існавала радзільня. У Расонах я патрапіў у рускамоўны клас, мы размаўлялі на трасянцы, але я памятаю сваю настаўніцу. У маладыя гады я жыў у Маскве, потым вярнуўся на Беларусь.

Сваіх дваіх сыноў я аддаваў у апошні беларускамоўны клас ў 9-тай школе. Я ўзяў на сябе абавязкі і агітаваў бацькоў за беларускую мову навучання. Да сёмага класа дзеці вучыліся па-беларуску. Цяпер у мяне трое ўнукаў: Альгерд, Дамініка і Злата. Уладзімір Арлоў падпісаў ім сваю кнігу “Айчына: маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкі”.

Гутарыла  Эла Дзвінская.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Вольны час па хэштэгу  #КАНІКУЛЫЎБІБЛІЯТЭЦЫ
Культура

Вольны час па хэштэгу #КАНІКУЛЫЎБІБЛІЯТЭЦЫ

23 лістапада 2021, 21:0617
Біскуп Аляксандр Кашкевіч:  Няма такіх песняў жальбы,  пасля якіх не спявалася б алілуя
Грамадства

Біскуп Аляксандр Кашкевіч: Няма такіх песняў жальбы, пасля якіх не спявалася б алілуя

21 красавіка 2020, 08:2716
Дзятлаўчане і іх прозвішчы
Навука

Дзятлаўчане і іх прозвішчы

2 чэрвеня 2021, 00:1116
Сёння нарадзіўся Рыгор Барадулін
Выданні

Сёння нарадзіўся Рыгор Барадулін

24 лютага 2020, 15:5615
Далучайцеся да нас