Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
“Чарадзейныя шкатулкі” адшукалі ў Міжнародны дзень сэлфі ў музеі вучні 11 школы горада Ліды

“Чарадзейныя шкатулкі” адшукалі ў Міжнародны дзень сэлфі ў музеі вучні 11 школы горада Ліды

1 лютага 2021, 22:20 Культура 13
“Чарадзейныя шкатулкі”  адшукалі  ў  Міжнародны дзень сэлфі ў музеі вучні 11 школы горада Ліды

Традыцыйна кожную трэцюю сераду студзеня праводзіцца міжнародная акцыя “Сэлфі ў музеі”. Навучэнцы 8 “Б” класа СШ № 11 г. Ліды ў гэты дзень наведалі Лідскі гістарычна-мастацкі музей, дзе падчас квэст гульні “Чарадзейная шкатулка” наведалі шэсць выставачных залаў. На кожнай станцыі вучні атрымлівалі цікавую і займальную інфармацыю аб тым, як святкавалі навагоднія святы ў розныя гістарычныя перыяды на Лідчыне.

Вандроўка па выставачных залах пачалася з экспазіцыі “Кватэра пачатку ХХ стагоддзя”, дзе ўсе ўбачылі надзывай багатую калекцыю посуду і даведаліся, як святкавалі святы ў тыя часы, чым упрыгожвалі кватэру і якія ўпрыгожванні гаспадыня захоўвала ў сваёй шкатулцы.  Далей у “Белай зале”, дзе размешчана выстава карцін лідскіх мастакоў “Зімовы настрой”, вучні прадэманстравалі свае ўменні ў якасці экскурсаводаў, даўшы апісанні карцін, якія ім прыйшліся да спадобы. А затым разгледзелі і ацанілі выставу шкатулак разных памераў і тэхнік вырабу. У зале “Сучаснае мастацтва Лідскага краю” чакала сустрэча са шклянымі вырабамі прадпрыемства “Нёман”, скульптурамі і іншымі  прадметамі сучаснага мастацтва. У шкатулцы гэтай залы вучні знайшлі прыгожую ружу, выкаваную з металу. Зал “Прырода Лідчыны” уразіў незвычайнымі сакрэтамі са свету жывёл і птушак. Здаецца, простыя на першы пагляд, кожная птушка і звер маюць цікавыя паданні і звычаі. У зале “Нам 41-шы не забыць, нам 45-ты славіць” вучні сустрэлі Дзеда Мароза часоў Вялікай Айчынай вайны і пазнаёміліся з побытам партызан, нават змаглі пераўвасобіцца ў іх вобразы. У шкатулцы вучні знайшлі клішэ і выданні газеты “Уперад” тых часоў, прачыталі яе артыкулы. У зямлянцы вучні паласаваліся чаем з кавалачкамі цукру з сухарыкамі. Менавіта такія пачастункі былі ў дзяцей той пары. Апошняя зала “Кватэра 90-х” сустрэла інтэр’ерам і прадметамі, якімі карысталіся ў жыцці бацькі і бабулі з дзядулямі экскурсантаў. А частавалі яны дзяцей у той час цукеркамі “Снікерс” альбо “Марс”. Чым пашчасціла пачаставацца і васьмікласнікам.  

Падчас вандроўкі па выставачных залах вучні рабілі сэлфі на фоне ўпадабаных экспанатаў. Фотаздымкаў атрымалася шмат. І кожны паспяшаўся хутчэй размясціць іх у сваіх акаўнтах у сацыяльных сетках, каб падзяліцца ўражаннямі з сябрамі і знаёмымі ў Міжнародны дзень сэлфі ў музеі. А чарадзейныя шкатулкі засталіся чакаць новых наведвальнікаў Лідскага гістарычна-мастацкага музея. Ім ёсць яшчэ чым здзівіць гасцей!

 Наталля Анашкевіч,

класны кіраўнік 8 “Б” класа СШ

№ 11 г.Ліды.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Каляды.  Беларускія народныя звычаі
Культура

Каляды. Беларускія народныя звычаі

21 снежня 2023, 10:2030
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4722
Зміцер Захарэвіч. ЗІМОВЫЯ ЗАБАВЫ
Культура

Зміцер Захарэвіч. ЗІМОВЫЯ ЗАБАВЫ

22 снежня 2021, 06:5817
Як аформіць падпіску на «Нашу гісторыю» — інструкцыя
Выданні

Як аформіць падпіску на «Нашу гісторыю» — інструкцыя

18 снежня 2018, 10:5717
Далучайцеся да нас