Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Абрад “Тры Каралі” правялі ў аграгарадку Ваверка Лідскага раёна

Абрад “Тры Каралі” правялі ў аграгарадку Ваверка Лідскага раёна

1 лютага 2021, 22:16 Культура 191
Абрад “Тры Каралі” правялі ў аграгарадку Ваверка Лідскага раёна

6 студзеня гэтага года ў вёсцы Ваверка Лідскага раёна Гарадзенскай вобласці адбыўся ўжо традыцыйны для дадзенай мясцовасці абрад “Тры Каралі”. Менавіта ў гэты дзень мясцовыя жыхары Ваверскай зямлі ладзяць аднайменны старадаўні абрад калядавання “Тры каралі”, які бытаваў тут больш за паўвека таму. Арганізаваць святочную містэрыю дапамаглі працаўнікі філіяла “Ваверскі Дом культуры” ДУ “Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”Вадэйка Рыта Леанідаўна і Табала Ганна Леанідаўна. Незвычайны калядны абрад, які быў забыты больш чым на паўстагоддзе, адноўлены. Адбыўся рытуал пасля святочнай службы ў ваверскім касцёле.

Тры Каралі – гэта вешчуны, якія, згодна з хрысціянскімі традыцыямі, наведалі Езуса пасля ягонага нараджэння, каб прынесці яму дары ў выглядзе золата, ладану і міру. Імёны вешчуноў, якія прыйшлі з падарункамі да немаўляці – Каспар, Мельхіёр і Бальтазар. Цяпер яны з’яўляюцца традыцыйнымі персанажамі падчас рытуала. Духоўнае значэнне абрада “Тры каралі” ў тым, што чалавек, так як мудрацы, павінен шукаць Бога, і можа яго знайсці, калі вельмі гэтага хоча. Дом, у які заходзяць мудрацы, будзе дабраслаўлёны Богам! Менавіта ў абрадзе “Тры каралі” хаваецца адна важная рыса нашага народа – імкненне ўсіх адарыць увагай, добрымі пажаданнямі, павіншаваць са святам, праспяваць рэлігійныя песні і прынесці кавалачак радасці ў кожны дом, незалежна ад таго, заможныя гаспадары ў ім жывуць ці бедныя.

У аснову абраду пакладзена шчырасць, добразычлівасць, пяшчота і ўзаемапавага. Гэты абрад – не проста прыгожы тэатралізаваны перформанс, але вяртанне да вытокаў, бо рытуал цалкам адноўлены па запісах і ўспамінах старажылаў Ваверскай зямлі.

ЛЦКНТ.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

9 кастрычніка 2025, 19:5430
Паэту Васілю Жуковічу – 85
літаратура

Паэту Васілю Жуковічу – 85

27 верасня 2024, 20:2618
100 гадоў з дня нараджэння мастака Леаніда Шчамялёва
Культура

100 гадоў з дня нараджэння мастака Леаніда Шчамялёва

17 лютага 2023, 15:4916
Біскуп Аляксандр Кашкевіч:  Няма такіх песняў жальбы,  пасля якіх не спявалася б алілуя
Грамадства

Біскуп Аляксандр Кашкевіч: Няма такіх песняў жальбы, пасля якіх не спявалася б алілуя

21 красавіка 2020, 08:2716
Далучайцеся да нас