Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Экспертная рада зацвердзіла беларускамоўную версію Працоўнага кодэкса

Экспертная рада зацвердзіла беларускамоўную версію Працоўнага кодэкса

26 студзеня 2021, 08:52 Мова 35
Экспертная рада зацвердзіла беларускамоўную версію Працоўнага кодэкса

Экспертная рада па перакладзе заканадаўства на беларускую мову зацвердзіла ў канцы снежня беларускі варыянт Працоўнага кодэкса, паведамляе БЕЛАПАН са спасылкай на сайт Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі (НЦПІ) Беларусі.

 Акрамя таго, у 2020 годзе эксперты зацвердзілі беларускамоўныя версіі Грамадзянскага і Жыллёвага кодэксаў, а таксама Кодэкса пра зямлю. У 2019 годзе былі зацверджаны перакладзеныя версіі Кодэкса пра шлюб і сям’ю, Выбарчага кодэкса.

Экспертная рада па перакладзе заканадаўчых актаў на беларускую мову створана ў 2019 годзе пры НЦПІ. Апроч супрацоўнікаў цэнтра ў яго ўваходзяць прадстаўнікі Адміністрацыі Прэзідэнта, Нацыянальнай акадэміі навук, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў, Палаты прадстаўнікоў, міністэрстваў юстыцыі і культуры, шэрагу ВНУ, іншых арганізацый.

Ідэя стварэння экспертнай рады была ўпершыню выказана ў красавіку 2019 года на сустрэчы старшыні “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны” (ТБМ) Алены Анісім і ганаровага старшыні ТБМ Алега Трусава з кіраўніцтвам НЦПІ і Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў. Сустрэча, прысвечаная распрацоўцы законапраектаў на абедзвюх афіцыйных мовах, адбылася неўзабаве пасля “Вялікай гутаркі з прэзідэнтам” (1 сакавіка), калі Аляксандр Лукашэнка дэлегаваў створанаму ТБМ Універсітэту імя Ніла Гілевіча абавязкі па падрыхтоўцы беларускамоўных варыянтаў заканадаўчых актаў, прынятых на рускай мове.

Фота: brest.1prof.by.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Грамадства

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

2 мая 2021, 10:3418
Беларускі этнаграфічны  слоўнік
Выданні

Беларускі этнаграфічны слоўнік

1 снежня 2021, 08:1416
«Менск — гэта эўрапейскі Нью-Ёрк». Дзяўчына з Босьніі расказала, чаму вывучыла беларускую мову.
Грамадства

«Менск — гэта эўрапейскі Нью-Ёрк». Дзяўчына з Босьніі расказала, чаму вывучыла беларускую мову.

10 снежня 2018, 08:5415
Прэм'ера "Трэцяга вока"
Культура

Прэм'ера "Трэцяга вока"

5 мая 2022, 20:1915
Далучайцеся да нас