Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Беларускі этнаграфічны слоўнік

Беларускі этнаграфічны слоўнік

1 снежня 2021, 08:14 Выданні 546
Беларускі этнаграфічны  слоўнік

У нашым штотыднёвіку ў 2017 годзе быў надрукаваны энгаграфічны тлумачальны слоўнік, складальнікам якога быў вядомы наш аўтар, этнограф Сымон Барыс. У гэтым месяцы ён надрукаваў яго асобнай кнігай, накладам усяго 30 кніг у прыватнай друкарні за ўласныя грошы. Як піша складальнік С. Барыс, той газетны слоўнік значна дапоўнены.  На кнізе напісана, што рэцэнзентам слоўніка стаў А. І. Лакотка, доктар гістарычных навук, акадэмік.

Беларускі кароткі тлумачальны этнаграфічны слоўнік складзены аўтарам на аснове сабраных ім дыялектных запісаў падчас работы ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і быту, вывучэння ім побыту сялян ХІХ і ХХ стагоддзяў, этнаграфічных кніг і тлумачальных слоўнікаў. Для сучаснікаў, асабліва ў гарадах, шмат слоў з гэтага слоўніка зусім незразумелыя. Пасля дыялектнага слова ў дужках курсівам напісаны рускі адпаведнік гэтага паняцця. Некаторыя тэрміны матэрыяльнай і духоўнай культуры праілюстраваны фотаздымкамі або малюнкамі. Слоўнік (у ім каля 3600 паняццяў) спатрэбіцца супрацоўнікам музеяў, навукоўцам і настаўнікам у школе.

Барыс, С. В. Беларускі этнаграфічны тлумачальны слоўнік / Сымон Барыс. – Мінск : Зміцер Колас, 2021. – 218 с. ISBN 978-985-.

Наш кар.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Свой край вывучай. ВЯРТАННЕ  З  НЯБЫТУ
Культура

Свой край вывучай. ВЯРТАННЕ З НЯБЫТУ

28 кастрычніка 2019, 18:5316
Слуцкі збройны чын - 100 гадоў
Грамадства

Слуцкі збройны чын - 100 гадоў

9 снежня 2020, 00:3416
У Менску прайшло развітанне з Уладзіславам Ахроменкам
Грамадства

У Менску прайшло развітанне з Уладзіславам Ахроменкам

18 лістапада 2018, 10:3715
Памёр Уладзімір Карызна
літаратура

Памёр Уладзімір Карызна

14 сакавіка 2026, 19:5015
Далучайцеся да нас