Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Памёр гісторык і геральдыст Анатоль Цітоў

Памёр гісторык і геральдыст Анатоль Цітоў

19 студзеня 2021, 10:35 Грамадства, Навука 194
Памёр гісторык і геральдыст Анатоль Цітоў

Памёр славуты гісторык і геральдыст Анатоль Цітоў. Пра гэта Свабодзе паведамілі ягоныя сябры. Яму было 73 гады.

У апошні час шмат хварэў, але да апошняга працаваў над новымі кнігамі.

Анатоль Цітоў – аўтар шматлікіх кніг, навуковых прац па геральдыцы, генеалогіі, гісторыі рамёстваў, гістарычнай геаграфіі, у тым ліку “Гербы беларускіх гарадоў” (1983), “Гарадская геральдыка Беларусі” (1989), “Наш сімвал – Пагоня” (1993), “Геральдыка Беларусі” (2010), “Гербоўнік беларускіх гарадоў” (2015) ды інш.

На пачатку 1990-х Анатоль Цітоў уваходзіў у камісію Вярхоўнага Савету, якая распрацавала эталоны выкарыстання бел-чырвона-белага сцяга.

 Пахавалі навукоўца на Чыжоўскіх могілках.

Радыё Свабода.

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ  МЕТАЛІНГВІСТЫКА
Мова

Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ МЕТАЛІНГВІСТЫКА

2 жніўня 2026, 09:3977
На Паўночных могілках у Менску адкрылі помнік акадэміку Радзіму Гарэцкаму
Грамадства

На Паўночных могілках у Менску адкрылі помнік акадэміку Радзіму Гарэцкаму

18 ліпеня 2026, 21:4774
Прафесар, які даследаваў беларускае словаўтварэнне
Мова

Прафесар, які даследаваў беларускае словаўтварэнне

2 жніўня 2026, 09:0071
135 гадоў з дня нараджэння аўтара "Ваяцкага гімна"
літаратура

135 гадоў з дня нараджэння аўтара "Ваяцкага гімна"

3 верасня 2026, 07:0970
Далучайцеся да нас