Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Выйшаў “Верасень” № 23!

Выйшаў “Верасень” № 23!

12 студзеня 2021, 09:36 Выданні, Навіны, ТБМ 38
Выйшаў “Верасень” № 23!

Выйшаў з друку чарговы, 23 па ліку, нумар літаратурна-мастацкага часопіса “Верасень”.

Паэзія ў выданні прадстаўлена вершамі Наты Солтан, Яны Нікіфаравай, Вольгі Шпакоўскай, Цімура Буйко, Насты Кудасавай, Анатоля Дэбіша і Івана Карэнды. Друкуецца паэма Сяргея Законнікава “Хараство”. Раздзел “Проза” складаюць апавяданні Ульяны Зяткінай і Сяргея Календы, а таксама  “драбніцы” Яўгена Мартыновіча.

У раздзеле “Пераклады” змешчаны вершы сёлетняй лаўрэаткі Нобелеўскай прэміі Луізы Глюк у перакладзе Наталлі Русецкай. Раздзел “Крытыка” пачынаецца палемічным артыкулам Ірыны Хадарэнкі “Пунсовая чума замест ветразя…”. Пра высокае і нізкае, пра часовае і вечнае, пра форму і змест і пра шмат чаго іншага – гутарка Эдуарда Акуліна з таленавітай паэткай і мастачкай Кацярынай Масэ. Жыццёвы і творчы шлях Анатоля Сыса аналізуе ў сваім артыкуле “Я такі – які ёсць…” Валянціна Якімовіч. Згадкамі пра Пятра Васючэнку дзеляцца Наталля Лысова, Ірына Бурдзялёва, Марыя Дуброўская і Аксана Спрынчан. Эдуарда Дубянецкага ўспамінаюць Яна Будовіч і Галіна Дубянецкая.  Заходнебеларускага паэта Алеся Сучка адкрывае ў сваім  артыкуле Сяргей Чыгрын. Уражаннямі ад паэтычнай кнігі Кацярыны Масэ “Беланоч” дзеліцца з чытачамі Васіль Жуковіч. Кароткі агляд творчасці Міхася Рудкоўскага, Міколы Купрэева, Алеся Каско і Леаніда Галубовіча робіць Алесь Аркуш. Творчыя Нюансы новай кнігі Міколы Гілевіча разглядае ў сваёй рэцэнзіі Анатоль Трафімчык.

Мастацкае афармленне і вокладку нумара падрыхтавала Валерыя Праслава. Ілюстрацыі Кацярыны Масэ.

Пытайце “Верасень” № 23 на сядзібе ТБМ (Румянцава,13). Чытайце “Верасень” на сайце: Kamunikat.org. Дасылайце свае творы ў “Верасень” на адрас: verasenchas@gmail.com.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
З літаратурнай спадчыны. Першы пераклад "Слуцкіх ткачых" на польскую мову
літаратура

З літаратурнай спадчыны. Першы пераклад "Слуцкіх ткачых" на польскую мову

11 студзеня 2025, 05:0618
20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча
Грамадства

20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча

1 кастрычніка 2018, 14:4915
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4715
Прэзентацыі "Новага замка" і "Ятранкі" на Дзятлаўшчыне
Культура

Прэзентацыі "Новага замка" і "Ятранкі" на Дзятлаўшчыне

18 мая 2021, 09:0515
Далучайцеся да нас