Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Цікавая кніга

Цікавая кніга

12 студзеня 2021, 19:08 Выданні 37
Цікавая кніга

У папулярным выдавецтве “Медысонт” пабачыла свет кніга Валерыя Тухты “У бляску і цені салдацкіх крыжоў”. Наклад навукова-папулярнага выдання – 299 асобнікаў.

 У кнізе распавядаецца пра жыццёвы шлях лепельчаніна Дамініка Канопкі (1886-1975), удзельніка Першай сусветнай вайны, поўнага Георгіеўскага кавалера. На падставе архіўных крыніц і краязнаўчых даследаванняў даюцца звесткі пра ўзнагароджанні яго Георгіеўскімі крыжамі… Падаюцца звесткі пра іншых лепельчан, уганараваных Георгіеўскімі крыжамі розных ступеняў на франтах той жахлівай і паўзабытай вайны. Кніга багата ілюстравана фотаздымкамі.

Аўтар кнігі спадар Валерый Тухта нарадзіўся ў г. Лепель (1976 г.), краязнаўца. Скончыў гістарычны факультэт Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзія  Куляшова (2003 г.). Настаўнік гісторыі і геаграфіі Велеўшчынскай базавай  школы Лепельскага раёна (1996-2007), настаўнік гісторыі Слабадской сярэдняй школы Лепельскага раёна (з 2007 г.).

Кіраўнік краязнаўчага школьнага гуртка “Нашчадкі”. Даследуе помнікі археалогіі і падзеі  Першай і Другой  сусветных войнаў на тэрыторыі роднага Лепельскага раёна.

Займаецца зборам легенд і паданняў улюбёнай Лепельшчыны. Разведаў больш за 20 археалагічных помнікаў на тэрыторыі роднага раёна, 8 з іх упершыню ўведзены ў навуковы аварот.

Мае больш за сотню  артыкулаў на краязнаўчую тэматыку. У раённай газеце “Лепельскі край”, абласных і рэспубліканскіх выданнях. Пераможца рэспубліканскага конкурсу “Беларускі  настаўнік года – 2008”.

 Кніга ” У бляску і  цені салдацкіх крыжоў” разлічана на шырокае кола чытачоў і пакуль яшчэ ёсць у продажы ў сталічнай краме “Акадэмкніга”.

Аляксей Шалахоўскі,

гісторык культуры.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
З літаратурнай спадчыны. Першы пераклад "Слуцкіх ткачых" на польскую мову
літаратура

З літаратурнай спадчыны. Першы пераклад "Слуцкіх ткачых" на польскую мову

11 студзеня 2025, 05:0616
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4715
20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча
Грамадства

20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча

1 кастрычніка 2018, 14:4914
МЫ ПАМЯТАЕМ!
Грамадства

МЫ ПАМЯТАЕМ!

18 ліпеня 2026, 21:4114
Далучайцеся да нас