Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Будаваць новую Беларусь на Евангеллі

Будаваць новую Беларусь на Евангеллі

6 студзеня 2021, 00:16 Грамадства 22
Будаваць новую Беларусь на Евангеллі

Будаваць новую Беларусь на Евангеллі

заклікаў мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч падчас святой імшы на Свята Божага Нараджэння  25 снежня ў Чырвоным касцёле ў Менску

Вялікую радасць адчувалі вернікі ў гэты дзень, бо духоўны айцец, адзін з галоўных маральных аўтарытэтаў у краіне, вярнуўся да сваіх дзяцей.

Усе прысутныя вернікі горача прывіталі яго несціхаючымі апладысментамі.

– Сёння, калі я перасёк мяжу, машына спынілася, я стаў на калені, маліўся з удзячнасцю Богу за вяртанне  і пацалаваў зямлю, – распавёў іерарх. – Я нарадзіўся на гэтай зямлі і пакліканы служыць ёй. Бацькаўшчыну нельга выкінуць з сэрца!              

   – У нас няма АМОН-у, няма танкаў, няма самалётаў, але ў нас ёсць Евангелле, – сказаў мітрапаліт Тадэвуш перад пачаткам службы. – І мы будзем будаваць новую Беларусь на Евангеллі, – прамовіў святар.            

– Нечаканыя выклікі, якія выпалі на долю свету і нашай краіны, якія паказалі крохкасць сучаснага сусветнага парадку і яго ўразлівасць, агалілі духоўныя праблемы сучаснага чалавека, – сказаў іерарх. – Ён даверыў сябе не Богу, але самому сабе, свайму інтэлекту, развіццю навукі, тэхналогіі, культуры. Эпідэмія паказала, што гэтага занадта мала, бо мікраскапічных памераў вірус пачаў супрацьстаяць магутным гэтага свету і паставіў іх на калені.

Каронавірус змяніў прывычны ўклад жыцця сучаснага свету і прымусіў задумацца над тым, якое месца на зямлі і ў гісторыі чалавецтва займаюць Бог і чалавек.

– Складаная грамадска-палітычная сітуацыя ў нашай краіне, якая стала новым выклікам, таксама заклікае нас звярнуць большую ўвагу на Бога і захаванне Божага закону, – дадаў арцыбіскуп. – Наколькі іншымі былі б наша Бацькаўшчына і нашае жыццё, калі б мы жылі згодна з законам любові да Бога і бліжняга! Калі б узаемна ўмелі прабачаць адзін аднаму! Калі б, будучы рознымі, былі аб’яднанымі клопатам пра агульнае дабро!

– Нам сёння патрэбна вакцына Ласкі Божай праз Езуса Хрыста, – сказаў на заканчэнне мітрапаліт Тадэвуш Кандру-севіч.

– Радасць наша мае сёння асаблівую паўнату, – адзначыў ксёндз Уладзіслаў Завальнюк. – Яднаемся ў малітве і ідзём за нашым пастырам. Жадаю ўсім радасных, поўных Ласкі Божай свят, шчаслівага і  спрыяльнага Новага года!

Эла Дзвінская,

фота аўтара

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5919
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0017
Касцёл на Беларусі прысвечаны Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса
Грамадства

Касцёл на Беларусі прысвечаны Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса

9 ліпеня 2024, 19:3215
На дзіцячым «Еўрабачанні» ў Мінску перамагла дзяўчынка з Польшчы
Грамадства

На дзіцячым «Еўрабачанні» ў Мінску перамагла дзяўчынка з Польшчы

26 лістапада 2018, 09:1715
Далучайцеся да нас