Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
“Вадзяныя млыны Пастаўшчыны”

“Вадзяныя млыны Пастаўшчыны”

5 студзеня 2021, 23:47 Выданні 21
“Вадзяныя млыны Пастаўшчыны”

На днях атрымаў па пошце падарунак – кнігу “Вадзяныя млыны Пастаўшчыны”. Яе аўтары: настаўнік геаграфіі і астраноміі вышэйшай катэгорыі Ігар Пракаповіч і  яго таленавітыя вучні 10 класа Пастаўскай гімназіі: Іван  Апанасевіч і Кацярына Семенас. Выданне мае наклад 50 асобнікаў і аздоблена добрымі фотаздымкамі краявідаў, млыноў і дакументаў …  Кніга  ўяўляе сабой падрабязны даведнік па вадзяных млынах Пастаўшчыны, які ўкладзены ўдзельнікамі краязнаўчага гуртка “Terra incognitа” Пастаўскай гімназіі  на аснове экспедыцыйных даследаванняў, архіўных і літаратурных крыніц.

Выданне будзе вельмі карыснае ўсім, хто цікавіцца культурай сваіх родных мясцін, а таксама тым, хто займаецца даследчай, адукацыйнай і асветніцкай дзейнасцю: навукоўцам, настаўнікам, бібліятэкарам, экскурсаводам і краязнаўцам. Кнігу яшчэ магчыма набыць  у аўтараў.

Алаксей Шалахоўскі,

гісторык культуры.

 

Ігар Пракаповіч, настаўнік геаграфіі і астраноміі вышэйшай катэгорыі Пастаўскай гімназіі. Выдатнік адукацыі. Сябар Саюза пісьменнікаў Беларусі, Вучонага савета беларускага геаграфічнага таварыства, рэспубліканскай Рады Беларускага фонду культуры. Пераможца Віцебскага абласнога конкурсу “Настаўнік года-95” рэспубліканскага конкурсу Таварыства беларускай школы “Беларускі настаўнік года – 2009”, лаўрэат звання “Чалавек года Віцебшчыны – 2009”, лаўрэат літаратурнай прэміі імя У. Караткевіча (2015), лаўрэат прэміі Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы здольных навучэнцаў і студэнтаў (2016). Аўтар каля 60 краязнаўчых, празаічных і паэтычных кніг.

Іван Апанасееіч, вучань 10 класа Пастаўскай гімназіі. Перамо-жца раённых алімпіяд па фізіцы і матэматыцы, прызёр раённага конкурсу даследчых работ “Эўрыка” па матэматыцы. Закончыў музычную школу па класе баяна, удзельнік узорнага духавога аркестра (іграе на саксафоне). Самастойна вывучыў мовы web-праграмавання і напісаў сайт з інтэрактыўнай картай. У вольны час захапляецца рыбалкай, фа-таграфіяй.

Кацярына Семенас, вучаніца 10 класа Пастаўскай гімназіі. Пераможца раённых алімпіяд па беларускай мове, удзельніца раённай алімпіяды па англійскай мове і пераможца раённых конкурсаў даследчых работ “Глорыя” па англійскай мове. Захапляецца музыкай і роварнымі вандроў-камі па роднай Пастаўшчыне і па Мядзельшчыне. Піша вершы і выконвае песні, іграе на гітары.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
ХХІV Нацыянальны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне
Культура

ХХІV Нацыянальны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне

19 чэрвеня 2025, 23:4516
Самая праўдзівая мова – народная
Мова

Самая праўдзівая мова – народная

19 чэрвеня 2025, 22:5716
Міжнародны дзень абароны дзяцей у Доме Таўлая
Культура

Міжнародны дзень абароны дзяцей у Доме Таўлая

6 чэрвеня 2024, 23:1915
Памёр драматург Аляксей Дудараў
Культура

Памёр драматург Аляксей Дудараў

15 сакавіка 2023, 18:2615
Далучайцеся да нас