Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
З Новым 2021 годам! Віншаванне ад старшыні ТБМ

З Новым 2021 годам! Віншаванне ад старшыні ТБМ

31 снежня 2020, 11:03 Навіны, ТБМ 59
З Новым 2021 годам! Віншаванне ад старшыні ТБМ

Паважаныя сябры!

Пакрысе адыходзіць у гісторыю 2020 год. Ад самага пачатку, зважаючы на тое, што гэта высакосны год, мы былі гатовы да неспадзяванак і розных не вельмі пазітыўных рэчаў. Тым не менш імкнуліся захаваць аптымістычны настрой, спадзяваліся на лепшае, працавалі і верылі ў тое, што зможам самі зладзіць сваё жыццё найлепшым чынам.

2020 год прынёс нам шмат расчаравання.

Новая пандэмія, якая абрынулася на ўвесь свет і зачапіла кожную краіну, дагэтуль забірае нашых родных, блізкіх і сяброў. Нас прывучаюць аддаляцца адзін ад аднаго, закрывацца і трымаць дыстанцыю.

Чарговая прэзідэнцкая кампанія 2020 г. узрушыла ўвесь беларускі народ. Зноў былі вялікія спадзяванні, што яе вынікі прывядуць да значных палітычных зменаў і паспрыяюць развіццю нашай краіны ў дэмакратычным кірунку, каб кожны беларус адчуваў сябе часткай грамадства і быў здольны уплываць на прыняцце рашэнняў. На жаль, нягледзячы на ўсе намаганні і ахвяры, пакуль што светлая будучыня чарговы раз для нас адсоўваецца на няпэўны час.

І ўсё ж прыгадаю словы класіка: “Ночка цёмная на свеце вечна не пануе…”

Здаўна ў святочныя калядныя дні наша народ марыў і загадваў жаданне на прыход святла і цяпла, на добры ўраджай, на дабрабыт. Будзем верныя нашым лепшым традыцыям, будзем працаваць дзеля нашай мары, дзеля таго, каб Беларусь урэшце стала краінай для жыцця.

Я віншую ўсіх вас з традыцыйнымі зімовымі святамі – Днём Божага нараджэння і Новым годам. Жадаю вам найперш добрага здароўя, радасці і ўпэўненасці ў нашай сіле. Няхай гаючая сіла сонца, якая павялічваецца з кожным днём і набірае моц, уліецца ў кожнае сэрца беларусаў і дапаможа адолець усе перашкоды, прагоніць цемру і выведзе нас на добры шлях.

Старшыня ТБМ  Алена Анісім.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Тыдзень беларускай мовы на Лідскай зямлі
Мова

Тыдзень беларускай мовы на Лідскай зямлі

6 сакавіка 2024, 20:2515
Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА
Мова

Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА

13 верасня 2019, 16:2615
Крэва на скрыжалях часу
Гісторыя і краязнаўства

Крэва на скрыжалях часу

16 ліпеня 2026, 12:2615
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4714
Далучайцеся да нас