• Навіны
  • Грамадства
  • Мова
  • ТБМ
  • Культура
  • Навука
  • Выданні
  • Спорт
  • У свеце
  • Відэаслова
Наша Слова штодзень
  • 24 студзеня 2021
  • Пра нас
  • Кантакты
  • Рэкламадаўцу
Наша Слова штодзень
  • Навіны
  • Грамадства
  • Мова
  • ТБМ
  • Культура
  • Навука
  • Выданні
  • Спорт
  • У свеце
  • Відэаслова
Share
You are reading
Пад Каляды – у Дэндра-парк

Пад Каляды – у Дэндра-парк

28 снежня 2020, 23:32 Спорт 3
Пад Каляды – у Дэндра-парк

Лідскі край багаты на прыгожыя мясціны. Прырода вабіць вока і дарослых, і дзяцей. Лясы і палі, рэкі і азёры, векавыя дрэвы і камяні-следавікі… Убачыўшы іх аднойчы, ніколі не забудзеш.

Вучні 7-8 класаў сярэдняй школы № 11 г. Ліды гэтай восенню пазнаёміліся яшчэ з адным аб’ектам прыроды, які да гэтага часу  не пакідае іх думкі. Гэтае незвычайнае месца – дэндра-парк “Гарні”. Асабліва прывабны ён восенню. Гэта тая пара, калі прырода выглядае найлепш у залатым убранні.

Чым так здзівіў дзяцей парк прыроды “Гарні”? 

Па-першае, тут распрацаваны экалагічны маршрут, па якім вучні вандравалі сярод векавых дрэў розных парод. Апроч спрадвечнай прыроднай прыгажосці, падчас вындроўкі мы сустрэлі шмат займальнага і пазнавальнага. Самае вялікае і старажытнае дрэва парку – цукровы клён, яму 139 гадоў, дыяметр ствала – 180 сантыметраў! Захаваліся алеі, пракладзеныя больш за 130 гадоў таму. Ёсць насаджэнні лістоўніцы сібірскай, хвоі веймутавай і звычайнай, белай акацыі, ліпы, дуб чарэшчаты, ясень звычайны, рабіна, елка калючая.

Па-другое, мы даведаліся, што батанічны помнік прыроды мясцовага значэння “Гарні” мае сваю гісторыю: парк быў закладзены па ініцыятыве царскай дзяржаўнай лясной аховы на паўднёвай ускраіне Ліды ў далёкім 1881 годзе. У снежні 1964 года рашэннем Лідскага райвыканкама парк абвешчаны батанічным помнікам прыроды мясцовага значэння. Плошча парку – 6,7 гектара. Тут расце каля двух тысяч дрэў і кустоў. Больш за паўтары тысячы дрэў, уключаючы рэдкія віды, перасягнулі векавую мяжу.

Па-трэцяе, паміж магутнымі волатамі размясці-лася алея казак, на якой вучні сустрэліся з казачнымі персанажамі: Бабай-Ягой, русалкай, лесуном, каля векавога дуба гуляе “кот-вучоны”. А на адным з дрэў ёсць “вуха жаданняў”! Кожны можа прашаптаць туды сваё самае патаемнае жаданне, і яно абавязкова збудзецца. Падчас вандроўкі мы сустрэлі сапраўдны лабірынт, які высажаны з туй. На адной з самых велічных алей парку – ліпавай – ёсць ліпа і дуб, якія растуць практычна з аднаго кораня. Гэта ўнікальнае месца для фотасесій. На велізарнай паляне ўзвышаецца стыльная васьмікутная вясельная альтанка. Як мы даведаліся, менавіта тут апошнім часам маладыя людзі ўступаюць у шлюб.

А яшчэ, тут дзейнічае сапраўдны Музей гісторыі лясной гаспадаркі. Экспанаты ў музеі незвычайныя: шышкасушылка, пасека пчол і інш.

Усё гэта: дрэвы, казачныя героі, музей гісторыі лясной гаспадаркі – можна ўбачыць у батанічным помніку прыроды мясцовага значэння. Дэндра-парк “Гарні” запрашае ў госці ўсіх! Мы ўпэўнены, калі вы аднойчы заглянеце сюды, то ён назаўжды застанецца ў вашых ўспамінах!

А два гады назад сюды пачаў збірацца Зюзя Па-нямонскі, каб зрабіць тут сваю сядзібу, ды з-за надта цёплых зімаў пакуль не адважваецца, мабыць, растаць баіцца.

Наталля Анашкевіч,

класны кіраўнік

8 Б класа.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Свята Дня Незалежнасці
Грамадства

Свята Дня Незалежнасці

18 жніўня 2019, 21:5218
Міжнародны дзень роднай мовы ў Гарадзенскай абласной арганізацыі  ТБМ
Мова

Міжнародны дзень роднай мовы ў Гарадзенскай абласной арганізацыі ТБМ

11 сакавіка 2020, 22:1218
“МОВА НАНОВА” Ў НЯСВІЖЫ
Мова

“МОВА НАНОВА” Ў НЯСВІЖЫ

4 лютага 2020, 09:0617
У Гародні з'явіўся помнік апекуну горада святому Губерту
Культура

У Гародні з'явіўся помнік апекуну горада святому Губерту

29 верасня 2020, 18:3516
Далучайцеся да нас