Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Да Усебеларускага Народнага Сходу

Да Усебеларускага Народнага Сходу

23 снежня 2020, 23:53 Грамадства 23
Да Усебеларускага Народнага Сходу

Як і многія чытачы “Нашага слова”, мы спадзяёмся, што аб’яўлены шосты Усебеларускі Народнаы Сход дапаможа вывесці краіну з глыбокага сістэмнага  крызісу, які выкліканы сур’ёзнымі  тактычнымі і стратэгічнымі хібамі дзяржаўнай палітыкі Прэзідэнцкай вертыкалі за апошнія 26 гадоў. Яе палітыка падлягае карэннай перабудове з поўнай заменай чынавенства самых высокіх эшалонаў улады. Яе неабходна перадаць у надзейна-адказныя рукі палітыкаў цвёрдага дзяржаватворнага беларускага нацыянальнага гарту. На адрас Сходу намі пасланы ліст наступнага зместу.

 

У камісію па правядзенні шостага Усебеларускага Народнага Сходу

Нас, як і многіх беларусаў нацыянальнай арыентацыі, вельмі непакоіць сацыяльны стан беларускай мовы, выкліканы сур’ёзнымі хібамі ўведзенага дзяржавай афіцыйнага беларуска-рускага двухмоўя. Практычна поўная адсутнасць беларускай мовы ў афіцыйным жыцці выключыла яе і з міжасобасных зносін людзей. Народ анямеў у сваёй роднай мове, яго пазбавілі права называцца беларусамі. Поўная страта беларускай мовы, сведкамі чаго мы з’яўляемся, непазбежна прывядзе да этнічнага вымірання беларускага народа, пакажа сусветнай цывілізацыі, што палітыка яго дзяржавы не адпавядае  нацыянальным інтарэсам карэннага этнасу Рэспублікі Беларусь.

Настойліва просім Вас гэтае лёсавызначальнае пытанне абмеркаваць на гэтым Сходзе. Галоўны даклад на ім пажадана прачытаць па-беларуску. Уносім прапанову абмеркаваць на Сходзе пытанне аб стварэнні пры Адміністрацыі Прэзідэнта і пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь Дзяржаўнай моўнай інспекцыі па забяспячэнні беларускай мове роўнага з рускай месца ў афіцыйным жыцці краіны.

Са шчырай павагай!

Прафесары Леанід Лыч і Мікола Савіцкі.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У роднай школе
літаратура

У роднай школе

17 мая 2026, 09:4617
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Грамадства

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

2 мая 2021, 10:3416
«Менск — гэта эўрапейскі Нью-Ёрк». Дзяўчына з Босьніі расказала, чаму вывучыла беларускую мову.
Грамадства

«Менск — гэта эўрапейскі Нью-Ёрк». Дзяўчына з Босьніі расказала, чаму вывучыла беларускую мову.

10 снежня 2018, 08:5415
Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль
Грамадства

Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль

10 снежня 2018, 09:0315
Далучайцеся да нас