Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Бывай, наш дарагі сябра!

Бывай, наш дарагі сябра!

15 снежня 2020, 06:16 ТБМ 10
Бывай, наш дарагі сябра!

Нядаўна мы даведаліся, што ў лепшы свет  адышоў нястомны змагар за Беларушчыну Мікола Галаўнёў.

Мікалай Іванавіч Галаўнёў нарадзіўся 10 жніўня 1934 г. на Віцебшчыне, у вёсцы Дзягілева Бешанковіцкага раёна. Так сталася, што пасля доўгіх вандровак ён апынуўся ў Менску, дзе жыў адзін, без сям’і ў інтэрнаце на вуліцы Дзянісаўскай у Ленінскім раёне нашай сталіцы.

Калі пачалося беларускае адраджэнне ў часы гарбачоўскай перабудовы Мікола ўступіў у шэрагі БНФ і быў актыўным сябрам мясцовай суполкі. У 1995 годзе, у складаны палітычны перыяд, уступіў у шэрагі ТБМ і да канца сваіх дзён штодня працаваў на беларускай ніве. Колькі разоў мы былі разам з ім на шэсцях у Курапаты, на розных мітынгах і пікетах, якія ладзіла ТБМ у абарону роднай мовы. У сваім Ленінскім раёне Мікола выконваў функцыі нязменнага скарбніка, рэгулярна збіраў сяброўскія складкі і ахвяраванні ды пераводзіў іх на рахунак ТБМ. Займаўся распаўсюдам нашай газеты, разносіў свежыя нумары “Нашага слова” па школах, бібліятэках Ленінскага раёна, арганізоўваў падпіску на “Наша слова” палітвязням, абмяркоўваў самыя цікавыя артыкулы са сваімі сябрамі, рэгулярна выбіраўся дэлегатам на з’езды ТБМ. Калі з Ліды прывозілі новыя нерасфасаваныя нумары газеты, Мікола мог па некалькі гадзін праводзіць у сядзібе ТБМ, каб давесці да ладу кожны нумар “Нашага слова” і потым заняцца распаўсюдам газеты.

Разам з Міколам адыходзіць у гісторыю цэлая эпоха, эпоха ўзнікнення і гартавання новай незалежнай Беларусі ў канцы ХХ і пачатку ХХІ стагоддзя. Няхай родная беларуская зямля будзе пухам нашаму аднадумцу і паплечніку!

Алег Трусаў,

ганаровы старшыня ТБМ.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

9 кастрычніка 2025, 19:5447
ПАЙШОЎ З ЖЫЦЦЯ  ЮРЫ НАГОРНЫ
ТБМ

ПАЙШОЎ З ЖЫЦЦЯ ЮРЫ НАГОРНЫ

31 ліпеня 2020, 19:5417
Біскуп Аляксандр Кашкевіч:  Няма такіх песняў жальбы,  пасля якіх не спявалася б алілуя
Грамадства

Біскуп Аляксандр Кашкевіч: Няма такіх песняў жальбы, пасля якіх не спявалася б алілуя

21 красавіка 2020, 08:2716
Паэту Васілю Жуковічу – 85
літаратура

Паэту Васілю Жуковічу – 85

27 верасня 2024, 20:2616
Далучайцеся да нас